Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 7:48 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

48 І зрабіў Салямон усе прылады ў Дом ГОСПАДА: ахвярнік залаты і стол залаты, на які [лажылі] хлябы пакладныя,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

48 І зрабіў Саламон усе рэчы, якія ў храме Госпада: залаты ахвярнік і залаты стол, на якім хлябы выстаўленыя;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

48 І зрабіў Саламон усе прылады ў доме Госпада: залаты ахвярнік і залаты стол, на які клаліся хлябы пакладныя,

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 7:48
22 Крыжаваныя спасылкі  

і на муляроў, і на каменяроў, і на набыцьцё дрэва і чэсаных камянёў для направы пашкоджаньняў Дому ГОСПАДА, і на ўсякія іншыя выдаткі для адбудовы Дому [Божага].


І забраў ён таксама ўсе скарбы Дому ГОСПАДА і скарбы дому валадара, і паламаў усе залатыя рэчы, якія зрабіў Салямон, валадар Ізраіля, у Сьвятыні ГОСПАДА, паводле таго, што прамовіў ГОСПАД.


Таксама кадзільніцы і келіхі, якія былі з золата і срэбра, забраў начальнік целаахоўнікаў.


І зрабіў Салямон усе рэчы Дому Божага: і ахвярнік залаты, і сталы, і на іх хлябы пакладныя,


І зрабіў дзесяць сталоў, і паставіў у сьвятыні, пяць — з правага боку і пяць — з левага, і зрабіў сто місаў залатых.


Сапраўды, срэбра мае пачаткі жылаў, і ёсьць месца для золата, дзе яго ачышчаюць.


стол, усе начыньні ягоныя і хлябы пакладныя,


і ахвярнік залаты, і алей памазаньня, і пахкае кадзіла, і заслону на ўваходзе ў намёт,


I паставіў ахвярнік залаты ў Намёце Спатканьня перад заслонаю.


А ў прысенках брамы [былі] два сталы з аднаго боку і два сталы з другога боку для забіваньня ахвяраў цэласпаленьня, ахвяраў за грэх і ахвяраў аднагараджэньня.


А чатыры сталы на ахвяры цэласпаленьня [былі] з чэсанага камяня, даўжыня [іх] — паўтары локці, шырыня — паўтары локці, вышыня — адзін локаць; на іх клалі прылады для забіваньня ахвяраў цэласпаленьня і [іншых] ахвяраў.


ахвярнік з дрэва, вышынёю ў тры локці, у два локці даўжыні і ў два локці шырыні, а рогі ягоныя, падставы і сьценкі ягоныя — з дрэва. І ён прамовіў да мяне: «Гэта стол, які перад абліччам ГОСПАДА».


Яны будуць уваходзіць у сьвятыню Маю, і яны будуць набліжацца да стала Майго, каб служыць Мне і вартаваць варту Маю.


Але вы зьневажаеце яго тым, што кажаце: «Стол ГОСПАДА заплямлены, і прыбытак з яго, пасілак ягоны ня [варты] пашаны».


Як ён увайшоў у дом Божы і еў хлябы пакладныя, якіх не належала есьці ані яму, ані тым, што з ім былі, а толькі адным сьвятарам?


Ня можаце піць келіх Госпада і келіх дэманаў; ня можаце ўдзельнічаць у стале Госпада і стале дэманаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы