Ня будзе адняты скіпетр ад Юды і заканадаўца — ад ног ягоных, аж пакуль ня прыйдзе Той, чыё яно, і Яму — паслухмянасць народаў.
ЕЗЭКІІЛЯ 19:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пусьціла яна моцныя галіны, прыдатныя на скіпетры валадароў, і вывышалася прыгажосьцю сваёй сярод гушчару, і была заўважная прыгажосьцю сваёй сярод галінаў сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І былі ў яе галіны моцныя для скіпетраў валадароў, і высока падняўся камель яе сярод густых галін; і выдзялялася яна вышынёю сваёю з мноствам галінаў сваіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і пусціў ён моцныя галіны, прыдатныя на скіпетры царскія, і ўзвысіўся ён аж да хмар у вышыні сваёй, і з’явіўся ў мностве лістоты сваёй. |
Ня будзе адняты скіпетр ад Юды і заканадаўца — ад ног ягоных, аж пакуль ня прыйдзе Той, чыё яно, і Яму — паслухмянасць народаў.
І паслаў Хірам, валадар Тыру, да Салямона слугаў сваіх, бо пачуў, што яго памазалі на валадара на месца бацькі ягонага, бо Хірам быў сябрам Давіда ўсе дні [ягоныя].
і былі ў Ерусаліме валадары магутныя, якія панавалі ў-ва ўсім Зарэччы, і ім давалі даніну, падаткі і мыта.
І яны так адказалі нам, кажучы: “Мы — слугі Бога неба і зямлі, і будуем Дом, які быў пабудаваны шмат гадоў таму, і вялікі валадар у Ізраілі будаваў яго і скончыў [будаўніцтва].
Божа Магуцьцяў, павярніся [да нас], зірні з неба, і паглядзі, і наведай вінаградную лазу гэтую!
Але ў гневе была яна вырваная, кінутая на зямлю, і вецер усходні высушыў плады ейныя, былі паламаныя і высахлі галіны ейныя, і агонь зьеў яе.
І выйшаў агонь з галінаў ейных, і зьеў плады ейныя, і няма ўжо ў яе галінаў моцных, скіпетра валадароў. Вось лямант, і будзе [над ёю] лямант”».
завостраны, каб забіваць ахвяры, адшліфаваны, каб блішчэў”. Хіба будзем радавацца? Скіпетр сына Майго пагарджае кожным дрэвам.
бо выпрабаваньне надыйшло. І што, калі ён пагарджае скіпетрам? Ён не ўстаіць, кажа Госпад ГОСПАД”.
Вось, Ашур, кедр на Лібане, з прыгожымі галінамі і цяністаю лістотаю, гонкі высокасьцю, і паміж хмарамі вершаліна ягоная.
Ён голасна клікаў і гэтак сказаў: “Сьсячыце дрэва і абсячыце галіны ягоныя, абтрасіце лісьце ягонае і рассыпце плады ягоныя. Няхай зьвяры зыйдуць з-пад яго, птушкі нябесныя — з галінаў ягоных.
У першы дзень возьмеце сабе найпрыгажэйшыя плады дрэваў, лісты пальмавыя і галіны дрэваў густых і вербаў рачных, і будзеце весяліцца перад абліччам ГОСПАДА, Бога вашага, сем дзён.
Бачу яго, але [яшчэ] не цяпер, аглядаю яго, але ня зблізка. Узыходзіць зорка з Якуба, і паўстае скіпетр з Ізраіля; і ён струшчыць скроні Мааву і зьнішчыць усіх сыноў Сэта.