Бо Ты правёў суд мой і [разгледзеў] справу маю, Ты сеў на пасадзе таго, хто судзіць праведна.
ДРУГІ ЗАКОН 7:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) У рукі твае аддасьць Ён валадароў іхніх, і ты сатрэш імёны іхнія з-пад неба; ніхто [з іх] не ўстаіць перад абліччам тваім, пакуль ня выгубіш іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і аддасьць цароў іхніх у рукі твае, зьнішчыш іхняе імя з-пад нябёсаў: ня ўстоіць ніхто супроць цябе, пакуль ня выкарчуеш іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У рукі твае аддасць Ён цароў іх, і сатрэш імёны іх з-пад неба; ніхто не зможа супрацівіцца табе, пакуль не выгубіш іх. |
Бо Ты правёў суд мой і [разгледзеў] справу маю, Ты сеў на пасадзе таго, хто судзіць праведна.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Запішы гэта на памятку ў кнігу, і ўлажы ў вушы Егошуа, што Я вынішчаючы, вынішчу памяць пра Амалека пад небам!».
Усякая прылада, вырабленая супраць цябе, ня будзе мець посьпеху, і кожны язык, які стане супраць цябе ў судзе, ты асудзіш. Гэта — спадчына слугаў ГОСПАДА, і праведнасьць іхняя — ад Мяне, кажа ГОСПАД.
Вось так кажыце ім: “Богі, якія не стварылі неба і зямлю, зьнікнуць з зямлі і з-пад неба гэтага”.
І Я выцягну руку Маю на Юду і на ўсіх жыхароў Ерусаліму, і вынішчу з гэтага месца рэшткі Баала, і імя службітоў паганскіх са сьвятарамі,
Ніхто не ўстаіць перад вамі, бо ГОСПАД, Бог ваш, навядзе страх і трывогу перад вамі на аблічча ўсёй зямлі, на якую вы ступіце, як Ён прамовіў да вас.
Калі ГОСПАД, Бог твой, дасьць табе супакой ад усіх ворагаў тваіх, якія вакол цябе, у зямлі, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, у спадчыну, каб ты авалодаў ёю, ты сатрэш памяць пра Амалека пад небам. Не забудзься [пра гэта].
ГОСПАД не даруе яму, але тады ўзгарыцца гнеў ГОСПАДА і лютасьць Ягоная супраць чалавека таго, і прыйдуць на яго ўсе праклёны, запісаныя ў кнізе гэтай, і выкрасьліць ГОСПАД імя ягонае пад небам,
Пакінь Мяне! І Я зьнішчу іх, і сатру імя іхняе з-пад неба, а з цябе Я зраблю народ дужэйшы і большы за гэты”.
Дык ведай, што сёньня ГОСПАД, Бог твой, пяройдзе перад абліччам тваім, як агонь палючы. Ён зьнішчыць іх і паваліць іх перад абліччам тваім, і ты хутка выганіш іх і зьнішчыш іх, як ГОСПАД прамовіў да цябе.
Ніхто ня зможа супрацівіцца табе ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, і як Я быў з Майсеем, так буду з табою. Не пакіну цябе і не адступлю ад цябе.
І зрабілі так, і прывялі да яго пяць валадароў з пячоры: валадара Ерусаліму, валадара Хеўрону, валадара Ярмуту, валадара Ляхішу і валадара Эглёну.
І заваяваў Егошуа ўсю зямлю, і гару, і Нэгеў, і Шэфэлю, і схілы гор, і ўсіх валадароў іхніх. Не пакінуў у іх ніякіх рэшткаў, але ўсякую душу ў іх аддаў закляцьцю, як загадаў ГОСПАД, Бог Ізраіля.
І ўсіх тых валадароў і землі іхнія Егошуа захапіў адным паходам, бо ГОСПАД, Бог Ізраіля, ваяваў на баку Ізраіля.
І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Ня бойся іх, бо ў рукі твае Я аддаю іх. Ніхто з іх ня зможа ўстаяць перад табою».
ад гары Халак, якая падымаецца да Сэіру, аж да Баал-Гаду ў даліне Лібану, каля падножжа гары Гермон. А ўсіх валадароў іхніх перамог і забіў іх.
І даў ім ГОСПАД супакой з усіх бакоў, як запрысяг бацькам іхнім, і ніхто з ворагаў іхніх ня мог устаяць супраць іх, і ўсіх ворагаў аддаў ГОСПАД у руку іхнюю.
а вы бачылі ўсё, што зрабіў ГОСПАД, Бог ваш, усім гэтым народам перад абліччам вашым, бо ГОСПАД, Бог ваш, ваяваў за вас.
І выгнаў ГОСПАД перад абліччам вашым народы вялікія і моцныя, і ніводзін з іх ня мог вам супрацівіцца да дня гэтага.
І сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Вось, Я аддаю ў рукі твае Ерыхон, валадара яго і ўсіх моцных ваяроў.