Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 25:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 Калі ГОСПАД, Бог твой, дасьць табе супакой ад усіх ворагаў тваіх, якія вакол цябе, у зямлі, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, у спадчыну, каб ты авалодаў ёю, ты сатрэш памяць пра Амалека пад небам. Не забудзься [пра гэта].

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 дык вось, калі Гасподзь, Бог твой, супакоіць цябе ад усіх ворагаў тваіх з усіх бакоў, на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў дзялянку, каб авалодаць ёю, сатры з памяці Амаліка з-пад неба; не забудзься.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 Дык калі Госпад, Бог твой, дасць табе супакой ад усіх навокал ворагаў тваіх у зямлі, якую мае даць табе, ты сатрэш імя Амалека з-пад неба. Глядзі, не забудзься.

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 25:19
22 Крыжаваныя спасылкі  

I сказаў ГОСПАД Майсею: «Запішы гэта на памятку ў кнігу, і ўлажы ў вушы Егошуа, што Я вынішчаючы, вынішчу памяць пра Амалека пад небам!».


І ён дзейнічаў мужна, і пабіў Амалека, і выратаваў Ізраіля з рук тых, якія рабавалі яго.


Пакінь Мяне! І Я зьнішчу іх, і сатру імя іхняе з-пад неба, а з цябе Я зраблю народ дужэйшы і большы за гэты”.


І сказаў ён: «Бо рука на пасадзе ГОСПАДА, што вайна ў ГОСПАДА з Амалекам з пакаленьня ў пакаленьне».


І павесілі Амана на дрэве, якое ён падрыхтаваў для Мардэхая. І гнеў валадара суцішыўся.


Пасьля гэтых падзеяў узьвялічыў валадар Ахашвэрош Амана, сына Гамэдата, Агагяніна, і ўзьняў яго, і паставіў пасад ягоны вышэй за ўсіх князёў, якія [былі] з ім.


I яны пабілі там рэшту пазасталых ад Амалека, і жывуць там аж да сёньняшняга дня.


І выходзіў Давід з людзьмі сваімі, і нападаў на Гешурцаў, на Гізрэяў і на Амалека, бо гэтыя народы жылі на зямлі пры дарозе на Шур і аж да зямлі Эгіпецкай.


І сталася, калі мінула шмат дзён пасьля таго, як ГОСПАД даў Ізраілю супакой ад усіх ворагаў іхніх навокал, і Егошуа быў стары і меў шмат дзён,


Таму сыны Ізраіля не ўстаялі перад ворагамі сваімі і ўцяклі ад іх, бо яны падпалі пад закляцьце. Ня буду Я больш з вамі, пакуль ня вынішчыце спаміж сябе заклятага.


Усе вы, узброеныя ваяры, абыходзьце вакол гораду раз у дзень. Так рабіце шэсьць дзён.


І сказаў [Госпад]: «Аблічча Маё пойдзе [перад табою], і Я супакою цябе».


бо вы яшчэ не прыйшлі ў месца супачынку і да ўласнасьці, якую дае вам ГОСПАД, Бог ваш.


Калі ўвойдзеш у зямлю, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, у спадчыну, і ты авалодаеш ёю, і абжывешся ў ёй,


І захапіў Егошуа ўсю зямлю, як прамовіў ГОСПАД да Майсея, і аддаў яе ў спадчыну сынам Ізраіля, падзяліўшы для каленаў іхніх. І зямля супакоілася ад войнаў.


І я загадаў вам у гэты час, кажучы: “ГОСПАД, Бог ваш, даў вам зямлю гэтую на ўласнасьць; а вы ўсе, здатныя да бою, пойдзеце ўзброеныя перад абліччам братоў вашых, сыноў Ізраіля.


труп ягоны ня будзе вісець на дрэве, але ў той самы дзень няхай будзе пахаваны, бо пракляты Богам той, хто вісіць на дрэве. Не пагань зямлю тваю, якую даў табе на ўласнасьць ГОСПАД, Бог твой.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы