Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСУСА 11:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 ад гары Халак, якая падымаецца да Сэіру, аж да Баал-Гаду ў даліне Лібану, каля падножжа гары Гермон. А ўсіх валадароў іхніх перамог і забіў іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 ад гары Халак, якая прасьціраецца да Сэіра, да Ваал-Гада ў даліне Ліванскай, каля гары Эрмона, і ўсіх цароў іх узяў, пабіў іх і пазабіваў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 ад гары Кальв, якая падымаецца да Сэіра, аж да Баалгада ў даліне Лібана, ля падножжа гары Гэрмон; усіх цароў іх захапіў, ударыў і забіў.

Глядзіце раздзел Копія




ІСУСА 11:17
12 Крыжаваныя спасылкі  

I паслаў Якуб пасланцоў перад сабою да Эзава, брата свайго, у зямлю Сэір, на поле Эдому.


Тваё ёсьць неба, і Твая — зямля; сусьвет і ўсё, што ў ім, Ты заснаваў.


Павярніцеся і выйдзіце, і ідз­іце на гару Амарэйцаў і да ўсіх суседзяў іхніх, у Арабу, у горы і ў даліны, і ў Нэгеў, і на бераг мора, у зямлю Хананейцаў, і ў Лібан, аж да ракі вялікай, ракі Эўфрат.


І павярнуліся мы, і рушылі мы ў пустыню шляхам да Мора Чырвонага, як да мяне прамовіў ГОСПАД, і шмат дзён абыходзілі вакол гару Сэір.


Сідонцы называюць Гермон Сырыёнам, а Амарэйцы называюць яго Сэнірам.


І ён сказаў: «ГОСПАД прыйшоў з Сынаю і з Сэіру зыйшоў да іх; зьявіўся з гары Паран і прыйшоў з дзясяткамі тысячаў сьвятых, з правіцы Ягонай агонь палае.


У рукі твае аддасьць Ён валадароў іхніх, і ты сатрэш імёны іхнія з-пад неба; ніхто [з іх] не ўстаіць перад абліччам тваім, пакуль ня выгубіш іх.


Ад пустыні і ад Лібану гэтага аж да ракі вялікай, ракі Эўфрат, уся зямля Хетаў, і аж да Вялікага Мора на захад сонца будзе мяжа вашая.


Шмат дзён Егошуа ваяваў супраць валадароў гэтых.


з Хананейцамі на ўсхо­дзе і на захадзе, з Амарэйцамі, Хетамі, Пэрэзэямі, Евусэямі, з Хівеямі, якія [жывуць] каля падножжа Гермону ў зямлі Міцпа.


І зямля Гіблі і ўвесь Лібан на ўсходзе ад Баал-Гаду, што каля падножжа гары Гермон, аж да ўваходу ў Хамат.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы