I сталася, што Ісаак састарэў, і зацемрыліся вочы ягоныя, так што ня мог бачыць, і паклікаў ён Эзава, сына свайго старэйшага, і сказаў яму: «Сыне мой». І той сказаў яму: «Вось я».
ДРУГІ ЗАКОН 34:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Майсей меў сто дваццаць гадоў, калі памёр, але вочы ягоныя не былі прыцьмёныя, і сіла ягоная не пакінула яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Майсею было сто дваццаць гадоў, калі ён памёр; але зрок ягоны ня прытупіўся, моцнасьць у ім ня вычарпалася. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Майсей меў сто дваццаць гадоў, калі памёр, але вочы яго не прыцміліся і не змарнела сіла яго. |
I сталася, што Ісаак састарэў, і зацемрыліся вочы ягоныя, так што ня мог бачыць, і паклікаў ён Эзава, сына свайго старэйшага, і сказаў яму: «Сыне мой». І той сказаў яму: «Вось я».
А вочы Ізраіля сталі цяжкія ад старасьці, ня мог ён бачыць. I наблізіў іх да яго, і ён пацалаваў іх, і абняў іх.
І Майсею было восемдзясят гадоў, а Аарону — восемдзясят тры гады, калі прамаўлялі яны да фараона.
Калі ж споўнілася яму сорак гадоў веку, прыйшло яму на сэрца даведацца братоў сваіх, сыноў Ізраіля.
А калі споўнілася сорак гадоў, зьявіўся яму ў пустыні пад гарою Сынай анёл Госпада ў полымі агню ў кусьце.
Ён вывеў іх, учыніўшы цуды і знакі ў зямлі Эгіпецкай, і ў Чырвоным моры, і ў пустыні сорак гадоў.
і сказаў ім: «Я маю сёньня сто дваццаць гадоў. Не магу больш выходзіць і ўваходзіць, і ГОСПАД сказаў мне: “Не пяройдзеш ты Ярдан гэты”.
І плакалі па Майсеі сыны Ізраіля на раўніне Мааву трыццаць дзён. І скончыліся дні жалобы па Майсеі.