Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 31:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 і сказаў ім: «Я маю сёньня сто дваццаць гадоў. Не магу больш выходзіць і ўваходзіць, і ГОСПАД сказаў мне: “Не пяройдзеш ты Ярдан гэты”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 і сказаў ім: цяпер мне сто дваццаць гадоў, я не магу ўжо выходзіць і ўваходзіць, і Гасподзь сказаў мне: «ты не пяройдзеш Ярдан гэты»;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 і сказаў ім: «Маю ўжо сёння сто дваццаць гадоў. Не магу больш выходзіць і ўваходзіць, хаця нават Госпад сказаў мне: “Не пяройдзеш ты Ярдан гэты”.

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 31:2
17 Крыжаваныя спасылкі  

Але дапамог [Давіду] Абішай, сын Цэруі. І ўдарыў ён Філістынца, і забіў яго. І лю­дзі Давіда запрысяглі яго, кажучы: «Ужо больш ня пойдзеш з намі ваяваць, каб не патух сьветач Ізраіля».


І цяпер, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, Ты зрабіў валадаром слугу Твайго на месцы Давіда, бацькі майго, а я — малады юнак, ня ўмею выходзіць і прыходзіць.


Дзён гадоў нашых — гадоў семдзясят, а як пры сіле — гадоў восемдзясят; і найлепшае ў іх — гарапашнасьць і ліхоцьце, бо прамінаюць яны шпарка, і мы адлятаем.


І Майсею было восемдзясят гадоў, а Аарону — восемдзясят тры гады, калі прамаўлялі яны да фараона.


І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону: «За тое, што вы не паверылі Мне, каб выявіць сьвятасьць Маю перад вачыма сыноў Ізраіля, вы не ўвядзіцё царкву гэтую ў зямлю, якую Я даў ім».


і які будзе выходзіць і ўваходзіць перад абліччам іхнім, выводзіць іх і ўводзіць, каб ня сталася грамада ГОСПАДА як авечкі без пастуха».


І цяпер вось ведаю, што больш ня ўгледзіце аблічча майго вы ўсе, сярод якіх я хадзіў, абвяшчаючы Валадарства Божае.


Калі ж споўнілася яму сорак гадоў веку, прыйшло яму на сэрца даведацца братоў сваіх, сыноў Ізраіля.


Таксама на мяне загневаўся ГОСПАД з-за вас, кажучы: “І ты туды ня ўвойдзеш.


І пайшоў Майсей, і прамовіў гэтыя словы да ўсяго Ізраіля,


Майсей меў сто дваццаць гадоў, калі памёр, але вочы ягоныя не былі прыцьмёныя, і сіла ягоная не пакінула яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы