Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 34:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 І плакалі па Майсеі сыны Ізраіля на раўніне Мааву трыццаць дзён. І скончыліся дні жалобы па Майсеі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 І аплаквалі Майсея сыны Ізраілевыя на раўнінах Маавіцкіх трыццаць дзён. І прайшлі дні плачу і галашэньня па Майсеі.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 Плакалі па ім сыны Ізраэля трыццаць дзён на раўніне Мааба. Пасля скончыліся дні жалобы па Майсею.

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 34:8
9 Крыжаваныя спасылкі  

I прыйшлі яны ў Гарэн-Гаатад на другім баку Ярдану, і галасілі там галашэньнем вялікім і вельмі жалосным; і ўчыніў [Язэп] жалобу па бацьку сваім сем дзён.


I прайшло сорак дзён, бо столькі вымагаецца дзён на бальзамаваньне. I плакалі па ім Эгіпцяне семдзясят дзён.


І пачула жонка Урыі, што загінуў Урыя, муж ейны, і плакала па чалавеку сваім.


Праведны гіне, і няма чалавека, які бярэ [гэта] да сэрца; лю­дзі міласэрныя забіраюцца, і няма [нікога], хто б зразумеў, што ад аблічча зла забіраецца праведнік.


І ўбачыла ўся грамада, што памёр Аарон, і плакаў увесь дом Ізраіля па Аароне трыц­цаць дзён.


А Стэфана пахавалі мужы пабожныя і ўчынілі па ім галашэньне вялікае.


Майсей меў сто дваццаць гадоў, калі памёр, але вочы ягоныя не былі прыцьмёныя, і сіла ягоная не пакінула яго.


І Егошуа, сын Нуна, на якога Майсей усклаў рукі свае, быў поўны духа мудрасьці. І слухалі яго сыны Ізраіля, і рабілі ўсё, як загадаў ГОСПАД праз Майсея.


І памёр Самуэль, і сабраўся ўвесь Ізраіль, і плакалі па ім, і пахавалі яго ў доме ягоным у Раме. А Давід устаў і пайшоў у пустыню Паран.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы