А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедарляамэр і валадары, якія з ім, і пабілі Рэфаімаў у Аштэрот-Карнаіме, і Зузімаў у Гаме, і Эмімаў у Шавэ-Кірыятаіме,
ДРУГІ ЗАКОН 2:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Лічылі іх Рэфаімамі, як і [сыноў] Анака. А Мааўляне называюць іх Эмімамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і яны лічыліся паміж Рэфаімамі, як сыны Энакавыя; а Маавіцяне іх называюць Эмімамі; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) залічалі іх да рэфаімаў, як і анакімаў. Нарэшце маабцы называюць іх эмімамі. |
А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедарляамэр і валадары, якія з ім, і пабілі Рэфаімаў у Аштэрот-Карнаіме, і Зузімаў у Гаме, і Эмімаў у Шавэ-Кірыятаіме,
У тыя дні нэфілімы жылі на зямлі, а таксама пазьней, калі сыны Божыя прыходзілі да дочак чалавечых, і тыя ім нараджалі. Былі гэта волаты, ад вякоў мужы слаўныя.
І Ішбі з Нову, які быў з нашчадкаў Рафы, і дзіда ягоная важыла трыста сыкляў медзі, і ён быў падперазаны новым [мячом], казаў, што заб’е Давіда.
І дайшлі да Нэгеву, а адтуль прыйшлі ў Хеўрон, дзе жылі Ахіман, Шэшай і Тальмай, нашчадкі Анака. А Хеўрон пабудаваны на сем гадоў раней, чым Цаан у Эгіпце.
Але народ, які жыве на ёй, дужы, і гарады вельмі вялікія і ўмацаваныя. Бачылі мы там таксама нашчадкаў Анака.
Бачылі мы там нэфілімаў, сыноў Анака, з роду нэфілімаў, і ў вачах нашых мы былі як саранча, і такімі ж мы былі ў вачах іхніх».
Куды пойдзем? Браты нашыя напалохалі сэрцы нашыя, кажучы: “Народ той шматлікі і большы за нас, гарады там вялікія і аж у неба ўмацаваныя; і бачылі мы таксама там сыноў Анака”.
Яна лічылася зямлёй Рэфаімаў; раней жылі ў ёй Рэфаімы, а сыны Амона называлі іх Замзумімамі.
бо Ог, валадар Башану, быў апошні з Рэфаімаў. Вось, дамавіна ягоная, дамавіна жалезная знаходзіцца ў Раббе сыноў Амона; дзевяць локцяў даўжыня яе, і чатыры локці шырыня яе меркаю локця чалавечага.
народам вялікім і высокім, сынамі Анака, якіх ты ведаеш і пра якіх ты чуў: "Хто можа супрацівіцца сынам Анака?"