ДРУГІ ЗАКОН 3:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна)11 бо Ог, валадар Башану, быў апошні з Рэфаімаў. Вось, дамавіна ягоная, дамавіна жалезная знаходзіцца ў Раббе сыноў Амона; дзевяць локцяў даўжыня яе, і чатыры локці шырыня яе меркаю локця чалавечага. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)11 бо толькі Ог, цар Васанскі, заставаўся з Рэфаімаў. Вось, ложак ягоны, ложак жалезны, і цяпер у Раве, у сыноў Амонавых: даўжыня яго дзевяць локцяў, а шырыня яго чатыры локці, локцяў мужчынскіх. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)11 бо толькі Ог, цар Басана, быў апошні з рэфаімаў. Можна пабачыць яго жалезнае ложа. Хіба яно не ў Рабе, у сыноў Амона? Яно мае дзевяць локцяў даўжыні і чатыры — шырыні, меркаю локця мужчынскай рукі. Глядзіце раздзел |