і сказаў: «Агар, нявольніца Сарай, адкуль ты прыйшла і куды ідзеш?» Яна адказала: «Ад аблічча Сарай, гаспадыні маёй, я ўцякаю».
ДЗЕІ 9:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І, упаўшы на зямлю, ён пачуў голас, які гаварыў яму: «Саўле, Саўле, чаму ты перасьледуеш Мяне?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) ён упаў на зямлю і пачуў голас, які казаў яму: Саўле, Саўле, што ты гоніш Мяне? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і, падаючы на зямлю, пачуў голас, які казаў яму: «Саўле, Саўле, чаму Мяне пераследуеш?» |
і сказаў: «Агар, нявольніца Сарай, адкуль ты прыйшла і куды ідзеш?» Яна адказала: «Ад аблічча Сарай, гаспадыні маёй, я ўцякаю».
I паклікаў яго анёл ГОСПАДА з неба, і сказаў: «Абрагаме! Абрагаме!» Той сказаў: «Вось я!»
I ўбачыў ГОСПАД, што ён зьвярнуўся паглядзець [на гэта], і паклікаў яго Бог з сярэдзіны куста, і сказаў: «Майсей, Майсей!» Ён сказаў: «Вось я!»
І пачуў я голас Госпада, кажучы: «Каго Мне паслаць? Хто пойдзе дзеля Нас?» І я сказаў: «Вось я, пашлі мяне».
У кожным уціску іхнім цесна [было] і Яму, і анёл аблічча Ягонага выбаўляў іх. У любові Сваёй і ў ласкавасьці Сваёй Ён Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні старадаўнія.
Бо гэта сказаў ГОСПАД Магуцьцяў: “Дзеля славы [Сваёй] Ён паслаў мяне да народаў, якія рабавалі вас, бо хто дакранаецца да вас, дакранаецца да зрэнкі вока Ягонага.
«Адыйдзіцеся ад грамады гэтай, і Я зьнішчу іх у момант». А яны ўпалі на абліччы свае.
І, адказваючы, Валадар скажа ім: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”.
Кажа ёй Ісус: «Марыя!» Яна, павярнуўшыся, кажа Яму: «Раббуні!», — што значыць Настаўнік.
Калі ж яны абедалі, Ісус кажа Сымону Пятру: «Сымон Ёнін, ці любіш ты Мяне больш, чым гэтыя?» Той кажа Яму: «Так, Госпадзе! Ты ведаеш, што я сябрую з Табою». Ён кажа яму: «Даглядай ягнятак Маіх».
Яна ж адразу ўпала ля ног ягоных нежывая. А юнакі, увайшоўшы, знайшлі яе мёртвую і, вынесшы, пахавалі каля мужа яе.
Ён жа сказаў: «Хто Ты, Госпадзе?» А Госпад сказаў: «Я — Ісус, Якога ты перасьледуеш. Цяжка табе супраць ражна ўпірацца».
Дык глядзі на ласкавасьць і срогасьць Божую, срогасьць да тых, якія ўпалі, а ласкавасьць да цябе, калі застанешся ў ласкавасьці [Божай], іначай і ты будзеш сьсечаны.
Бо як цела адно, але мае шмат членаў, і ўсе члены аднаго цела, хоць іх і шмат, ёсьць адно цела, гэтак і Хрыстос.
Бо хто адзначае цябе? Што ты маеш, чаго не атрымаў? А калі атрымаў, нашто хвалішся, як быццам не атрымаў?