ГАЛЯТАЎ 3:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Так што Закон стаўся нашым выхавацелем да Хрыста, каб нам быць апраўданымі з веры. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось закон быў для нас павадыром да Хрыста, каб нам апраўдацца вераю; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму закон быў нашым настаўнікам у Хрысце, каб з веры былі мы апраўданы. |
Дык што скажам? Пагане, якія не імкнуліся да праведнасьці, атрымалі праведнасьць, праведнасьць праз веру.
Бо хаця вы маеце дзесяць тысячаў выхавацеляў у Хрысьце, але няшмат бацькоў, бо я нарадзіў вас у Хрысьце Ісусе праз Эвангельле.
ведаючы, што чалавек апраўдваецца не праз учынкі Закону, а толькі праз веру ў Ісуса Хрыста, і мы паверылі ў Хрыста Ісуса, каб апраўдацца праз веру ў Хрыста, а не праз учынкі Закону, бо праз учынкі Закону ня будзе апраўданае ніводнае цела.