Бо Я ня жыў у доме ад дня, калі вывеў сыноў Ізраіля, і да дня гэтага, і Я пераходзіў з намёту ў намёт, і з сялібы [ў сялібу].
ВЫХАД 40:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «У першы месяц, у першы дзень месяца паставіш Сялібу Намёту Спатканьня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) у першы месяц, у першы дзень месяца пастаў скінію сходу, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «У першы дзень першага месяца паставіш скінію, палатку сустрэчы, |
Бо Я ня жыў у доме ад дня, калі вывеў сыноў Ізраіля, і да дня гэтага, і Я пераходзіў з намёту ў намёт, і з сялібы [ў сялібу].
Ён у першы год валадараньня свайго, у першы месяц адчыніў дзьверы Дому ГОСПАДА і ўмацаваў іх;
У трэці месяц пасьля выхаду сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай, у першы дзень прыйшлі яны ў пустыню Сынай.
А Сялібу зробіш з дзесяці палотнаў з кручанага вісону, з блакіту, з пурпуру і барвовага кармазыну; і херувімаў зрабі на іх мастацкай работаю.
I зробіш палотны з казінае [поўсьці] для намёту Сялібы, адзінаццаць палотнаў зробіш іх.
У Намёце Спатканьня навонкі ад заслоны, якая перад Сьведчаньнем, будуць запальваць іх Аарон і сыны ягоныя з вечара да раніцы перад абліччам ГОСПАДА. [Гэта] пастанова вечная для пакаленьняў іхніх ад сыноў Ізраіля.
I стаўчэш яго дробна, і паложыш перад Сьведчаньнем у Намёце Спатканьня, дзе Я буду сустракацца з табою. Гэта сьвятое сьвятых будзе для вас.
Сялібу і намёт для яе, і пакрыцьцё для яе, гачыкі для яе і дошкі для яе, насілы яе, слупы яе і падстаўкі яе,
У дваццаць пятым годзе выгнаньня нашага, на пачатку году, у дзясяты [дзень] месяца, у чатырнаццатым годзе пасьля таго, як быў зруйнаваны горад, у той самы дзень была на мне рука ГОСПАДА, і Ён завёў мяне туды.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД. У першым [месяцы], у першы [дзень] месяца возьмеш бычка, сына ялаўкі, без заганы, і ачысьціш сьвятыню.
І прамовіў ГОСПАД да Майсея ў пустыні Сынай у Намёце Спатканьня ў першы дзень другога месяца, у другім годзе пасьля выхаду з Эгіпту, кажучы:
І сталася ў дзень, калі Майсей скончыў будаваць Сялібу і памазаў яе, і пасьвяціў яе і ўсе прыналежнасьці ейныя, і ахвярнік, і ўсе прылады ягоныя, і памазаў іх, і пасьвяціў іх,
І прамовіў ГОСПАД да Майсея ў першы месяц другога году пасьля выхаду з Эгіпту ў пустыні Сынай, кажучы:
У дзень, у які была пастаўлена Сяліба, воблака накрыла Сялібу з Намётам Сьведчаньня, і ад вечара да раніцы заставалася над Сялібай у бляску агню.