I сталася, калі гаварыў Аарон да ўсёй грамады сыноў Ізраіля, і яны зьвярнуліся ў бок пустыні, і вось, слава ГОСПАДА зьявілася ў воблаку.
ВЫХАД 16:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А [будзе], раніца, і вы ўбачыце славу ГОСПАДА, бо Ён пачуў нараканьне вашае на ГОСПАДА; а мы, хто мы, што вы наракаеце і наракаеце на нас?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) і раніцай убачыце славу Гасподнюю, бо пачуў Ён нараканьні вашыя на Госпада: а мы што такое, што наракаеце на нас? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Раніцай убачыце славу Госпада. Бо Ён пачуў нараканні вашыя супраць Госпада. А хто ж мы, што вы наракаеце на нас?» |
I сталася, калі гаварыў Аарон да ўсёй грамады сыноў Ізраіля, і яны зьвярнуліся ў бок пустыні, і вось, слава ГОСПАДА зьявілася ў воблаку.
«Я пачуў нараканьне сыноў Ізраіля. Прамоў да іх, кажучы: “Адвячоркам будзеце есьці мяса, а раніцаю насыціцеся хлебам, і пазнаеце, што Я — ГОСПАД, Бог ваш”».
I сказаў Майсей: «[Гэта будзе], калі дасьць ГОСПАД увечары вам мяса на ежу, а раніцаю — хлеб, каб насыціцца, бо ГОСПАД пачуў нараканьне вашае, як вы наракалі на Яго. А мы, што мы? Не на нас нараканьне вашае, але на ГОСПАДА».
I бачылі Бога Ізраіля; і пад нагамі Ягонымі нібыта выраб з каменю шафіру і нібыта само неба ў яснасьці [сваёй].
I супачыла слава ГОСПАДА на гары Сынай; і закрывала воблака яе шэсьць дзён. І паклікаў [Бог] у сёмы дзень Майсея з сярэдзіны воблака.
Няхай, квітнеючы, заквітнее і няхай радуецца з ускліканьнямі і сьпяваньнем, бо слава Лібану дадзена ёй, прыгажосьць Кармэлю і Шарону. Яны ўбачаць славу ГОСПАДА, веліч Бога нашага.
І зьявіцца слава ГОСПАДА, і ўбачыць яе кожнае цела, бо вусны ГОСПАДА прамовілі [гэта]».
І сказаў Майсей: «Вось слова, якое загадаў ГОСПАД. Зрабіце [гэта], і зьявіцца вам слава ГОСПАДА!»
І казала ўся грамада, каб закідаць іх камянямі, але над Намётам Спатканьня зьявілася слава ГОСПАДА перад усімі сынамі Ізраіля.
«Дакуль гэтая грамада ліхая будзе наракаць на Мяне? Я пачуў нараканьні сыноў Ізраіля, якімі яны наракаюць супраць Мяне.
Навошта ты і ўся грамада твая злучыліся супраць ГОСПАДА? Хто такі Аарон, што вы наракаеце супраць яго?»
І сталася, калі сабралася грамада супраць Майсея і Аарона, яны накіраваліся да Намёту Спатканьня. І вось, воблака ахутала [Намёт], і зьявілася слава ГОСПАДА.
І станецца, што каго з іх Я абяру, таго кій заквітнее, і Я спыню [нараканьні] сыноў Ізраіля супраць Мяне, якімі яны наракаюць вам».
Ісус, пачуўшы, сказаў: «Гэтая нядужасьць не на сьмерць, але на славу Божую, каб Сын Божы быў праслаўлены праз яе».