Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 24:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 I супачыла слава ГОСПАДА на гары Сынай; і закрывала воблака яе шэсьць дзён. І паклікаў [Бог] у сёмы дзень Майсея з сярэдзіны воблака.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 і слава Гасподняя асяніла гару Сінай; і пакрывала яе воблака шэсьць дзён, а ў сёмы дзень Гасподзь усклікнуў Майсею зь сярэдзіны воблака.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 і заставалася слава Госпада на Сінаі, ахінаючы яе воблакам шэсць дзён; у сёмы ж дзень паклікаў Майсея з сярэдзіны воблака.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 24:16
14 Крыжаваныя спасылкі  

У слупе воблачным прамаўляў Ён да іх; яны захоўвалі сьведчаньні Ягоныя і пастановы, якія Ён даў ім.


I сталася, калі гаварыў Аарон да ўсёй грамады сыноў Ізраіля, і яны зьвярнуліся ў бок пустыні, і вось, слава ГОСПАДА зьявілася ў воблаку.


і няхай будуць гатовыя да трэцяга дня; бо ў трэці дзень зыйдзе ГОСПАД перад вачыма ўсяго народу на гару Сынай.


I сказаў ГОСПАД Майсею: «Вось, Я прыйду да цябе ў густым воблаку, каб чуў народ, як Я буду гаварыць з табою, і каб таксама паверылі табе на вякі». I пераказаў Майсей ГОСПАДУ словы народу.


а дзень сёмы — супачынак для ГОСПАДА, Бога твайго. Ня будзеш рабіць ніякай работы ты і сын твой, і дачка твая, слуга твой і служка твая, і жывёла твая, і прыхадзень твой, які ў брамах тваіх,


А выгляд славы ГОСПАДА быў як агонь палючы на вяршыні гары перад вачыма сыноў Ізраіля.


І створыць ГОСПАД на ўсім абшары гары Сыён і на месцы сходу воблака ўдзень, а дым і бляск полымя агню — уначы, бо над усім будзе слава [Госпада] як заслона,


Як зьяўленьне вясёлкі на воблаках у дзень дажджлівы, такі быў выгляд бляску таго наўкола. Ён [меў] выгляд, падобны да славы ГОСПАДА. І я ўбачыў яе, і ўпаў на аблічча маё, і пачуў голас, які прамаўляў.


І ўвайшлі Майсей і Аарон у Намёт Спатканьня і, выйшаўшы адтуль, дабраславілі народ. І зьявілася слава ГОСПАДА ўсяму народу.


І сказаў Майсей: «Вось слова, якое загадаў ГОСПАД. Зрабіце [гэта], і зьявіцца вам слава ГОСПАДА!»


І казала ўся грамада, каб закідаць іх камянямі, але над Намётам Спатканьня зьявілася слава ГОСПАДА перад усімі сынамі Ізраіля.


І сталася, калі сабралася грамада супраць Майсея і Аарона, яны накіраваліся да Намёту Спатканьня. І вось, воблака ахутала [Намёт], і зьявілася слава ГОСПАДА.


Таму што Бог, Які сказаў з цемры зазьзяць сьвятлу, Сам зазьзяў у сэрцах нашых дзеля прасьвятленьня [нас] пазнаньнем славы Божае ў абліччы Ісуса Хрыста.


Я быў у духу ў дзень Госпада і пачуў за сабою вялікі голас, як трубы,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы