калі будзе суджаны, няхай будзе як бязбожнік, а малітва ягоная няхай станецца грэхам.
ВЫСЛОЎІ 28:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто адварочвае вуха сваё, каб ня чуць закону, таго малітва — брыдота. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто ўхіляе вуха сваё, каб ня слухаць закону, у таго і малітва - мярзота. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто адхіляе вуха сваё, каб не чуць закон, — малітва таго таксама будзе брыдотай. |
калі будзе суджаны, няхай будзе як бязбожнік, а малітва ягоная няхай станецца грэхам.
Ці ж можа таварышаваць з Табою пасад загубы, які чыніць ліхоцьце супраць пастановы [Тваёй]?
Ахвяра бязбожнікаў — брыдота, тым больш [брыдотныя] тыя, якія складаюць яе з падступнасьцю.
Калі яны будуць посьціць, Я ня выслухаю маленьняў іхніх; і калі яны будуць складаць цэласпаленьні і ахвяры хлебныя, Я ня буду мець упадабаньня ў іх, але вынішчу іх мячом, голадам і пошасьцю».
Мы ж ведаем, што грэшнікаў Бог ня слухае; але хто пакланяецца Богу і волю Ягоную выконвае, таго слухае.