І зьвернецца кроў іхняя на галаву Ёава і на галаву насеньня ягонага вечна. А для Давіда і насеньня ягонага, і для дому ягонага, і для пасаду ягонага няхай будзе супакой ад ГОСПАДА вечна».
ВЫСЛОЎІ 25:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Прыбяры бязбожніка ад аблічча валадара, і пасад ягоны ўмацуецца праведнасьцю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) адвядзі няправеднага ад цара, і трон ягоны ўмацуецца праўдай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Выведзі ад вачэй цара бязбожніка — і справядлівасць умацуе пасад яго. |
І зьвернецца кроў іхняя на галаву Ёава і на галаву насеньня ягонага вечна. А для Давіда і насеньня ягонага, і для дому ягонага, і для пасаду ягонага няхай будзе супакой ад ГОСПАДА вечна».
А валадар Салямон будзе дабраслаўлёны, і пасад Давіда будзе трываць перад абліччам ГОСПАДА вечна».
І валадар загадаў Бэнаі, сыну Егаяды, і ён выйшаў, і ўдарыў яго, і ён памёр. І ўмацавалася валадарства ў руцэ Салямона.
І павесілі Амана на дрэве, якое ён падрыхтаваў для Мардэхая. І гнеў валадара суцішыўся.
Міласэрнасьць і праўда ахоўваюць валадара, і міласэрнасьцю ўмацоўваецца пасад ягоны.
І будзе ўмацаваны пасад міласэрнасьцю, і сядзе на ім у праўдзе ў намёце Давіда судзьдзя, які будзе шукаць суду, і [будзе] спраўна [рабіць] тое, што праведна.
Вялікая будзе ўлада Ягоная, і супакою ня будзе канца на пасадзе Давіда і ў валадарстве Ягоным, якое Ён паставіць моцна і ўмацуе судом і праведнасьцю ад цяпер і на вякі. Рэўнасьць ГОСПАДА Магуцьцяў зробіць гэта.