І зьляпіў ГОСПАД Бог чалавека з пылу зямлі, і ўдыхнуў у ноздры ягоныя дыханьне жыцьця, і стаўся чалавек душою жывою.
ВЫСЛОЎІ 20:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьветач ГОСПАДАЎ — дух чалавечы, ён дасьледуе ўсе сховы нутра. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сьветач Гасподні - дух чалавека, які вывярае ўсе глыбіні сэрца. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Светач Госпадавы — аддушына для чалавека, ён даведваецца пра ўсе сакрэты нутра яго. |
І зьляпіў ГОСПАД Бог чалавека з пылу зямлі, і ўдыхнуў у ноздры ягоныя дыханьне жыцьця, і стаўся чалавек душою жывою.
Міласэрнасьць і праўда ахоўваюць валадара, і міласэрнасьцю ўмацоўваецца пасад ягоны.
Вытні і раны — лекавальная масьць, [якая пазбаўляе] ад ліхоты, і ўдары [ачышчаюць] глыбіню нутра.
Яны зьяўляюць справы Закону, якія напісаныя ў сэрцах іхніх, пра што сьведчыць сумленьне іхняе і думкі іхнія, якія то абвінавачваюць, то апраўдваюць адна адну,
Бо хто з людзей ведае, што ў чалавеку, акрамя духа чалавечага, які ў ім? Гэтак і таго, што ў Бога, ніхто ня ведае, акрамя Духа Божага.