Ты дасі мне ведаць шлях жыцьця; перад абліччам Тваім поўня радасьці, праваруч Цябе — раскоша заўсёды.
ВЫСЛОЎІ 2:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) усе, хто да яе ўваходзяць, назад не вяртаюцца і не знаходзяць сьцежак жыцьця. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ніхто, увайшоўшы да яе, не вяртаецца і ня ступае на дарогу жыцьця. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) усе, што ідуць да яе, не вяртаюцца і не знаходзяць сцежак жыцця. |
Ты дасі мне ведаць шлях жыцьця; перад абліччам Тваім поўня радасьці, праваруч Цябе — раскоша заўсёды.
Але сьцежка праведных — як сьвятло зараніцы, што ўзыходзіць і расьце аж да поўнага дня.
Хто чужаложыць з жанчынаю, той бязглузды; загубіць душу сваю той, хто гэтак чыніць.
І знайшоў я, што гарчэйшая за сьмерць жанчына, у якой сэрца як пастка і сіло, а рукі ейныя — як путы. Хто добры перад абліччам Бога, той уратуецца ад яе; а грэшнік будзе злоўлены ёю.
Ці ж можа мурын зьмяніць скуру сваю, а леапард — плямы свае? Таксама і вы, ці можаце рабіць добрае, калі вы навучаныя рабіць зло?
Ня буду караць дочак вашых, што чыняць распусту, і нявестак вашых, што чужаложаць, бо вы аддзяляецеся з распусьніцамі і складаеце ахвяры з блудніцамі, і народ не разумее, што ўпадзе.
каб праз дзьве нязьменныя рэчы, у якіх Богу хлусіць немагчыма, вялікае пацяшэньне мелі мы, якія прыбеглі ўхапіцца за надзею, што перад намі ляжыць,