ВЫСЛОЎІ 18:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Маёмасьць багатага — умацаваны горад для яго, уяўляецца яна яму як муры высокія. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Маёмасьць багатага - як моцны горад ягоны, і высокім мурам здаецца яму. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Маёмасць багатага — трывалы горад яго, яна — быццам мур высокі ў думцы яго. |
Бо ў ценю мудрасьці як у ценю срэбра; і карысьць веданьня [ў тым, што] мудрасьць дае жыцьцё таму, хто мае яе.
Прамаўляй гэтак, кажа ГОСПАД. І будуць ляжаць трупы чалавечыя, як гной на абліччы поля і як снапы за жняцом, і няма каму зьбіраць [іх].