ВЫСЛОЎІ 17:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто мае веданьне, той у словах ашчадны, і чалавек разумны мае спакойны дух. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Разумны і ўстрымлівы ў словах сваіх, і разумны мае халодную кроў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Мае розум, хто ў размовах сваіх стрыманы, і хто з пакорлівым духам — той чалавек разважлівы. |
Лепш павольны на гнеў, чым магутны, і той, які пануе над духам сваім, чым заваёўнік гораду.
Так што, браты мае ўлюбёныя, усякі чалавек няхай будзе хуткі, каб слухаць, павольны, каб гаварыць, павольны на гнеў,
бо ўсе мы шмат спатыкаемся. Хто не спатыкаецца ў слове, той дасканалы чалавек, які мае моц, каб зацугляць і ўсё цела.