Лепей быць простым і працаваць на сябе, чым выдаваць сябе за паважнага і ня мець хлеба.
ВЫСЛОЎІ 12:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Праведнік рупіцца пра жыцьцё быдла свайго, а нутро бязбожных бязьлітаснае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Праведны дбае і пра жыцьцё быдла свайго, а сэрца бязбожных жорсткае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Справядлівы рупіцца аб жыцці жывёлы сваёй; а нутро бязбожнікаў — лютае. |
Лепей быць простым і працаваць на сябе, чым выдаваць сябе за паважнага і ня мець хлеба.
аж пакуль я не прыйду і не вазьму вас у зямлю, [падобную] да зямлі вашай, зямлю збожжа і маладога віна, зямлю хлеба і вінаграднікаў”.
Гаворыць Яму жанчына: «Пане! У Цябе і зачарпнуць няма чым, а калодзеж глыбокі. Дык адкуль у Цябе вада жывая?
Бо ў Законе Майсея напісана: «Не завязвай пысы валу, які малоціць». Ці пра валоў клапоціцца Бог?
А хто мае маёмасьць у сьвеце, і бачыць брата свайго ў патрэбе, і зачыняе ад яго нутро сваё, дык як любоў Божая застаецца ў ім?
І сказаў Адоні-Бэзэк: «Семдзясят валадароў з адрэзанымі вялікімі пальцамі на руках і нагах зьбіралі крошкі пад сталом маім. І як я рабіў, так і мне Бог адплаціў». І завялі яго ў Ерусалім, і там ён памёр.
Нахаш Аманянін сказаў ім: «Я заключу з вамі запавет [з умовай], што кожнаму з вас я вырву правае вока і выстаўлю вас на пасьмешышча перад усім Ізраілем»