I зачала Лея, і нарадзіла сына, і назвала імя яго Рубэн, бо сказала: «Бо ўбачыў ГОСПАД гора маё, бо цяпер будзе кахаць мяне муж мой».
БЫЦЦЁ 49:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Рубэн, першародны мой, ты — моц мая і пачатак сілы маёй, перавышаеш [усіх] годнасьцю і перавышаеш магутнасьцю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Рувім, першынец мой! ты - цьвярдыня мая і пачатак сілы маёй, вяршыня годнасьці і вяршыня магутнасьці; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Рубэн, першародны мой, ты — моц мая і пачатак сілы маёй; першы па дастойнасці, старэйшы па сіле! |
I зачала Лея, і нарадзіла сына, і назвала імя яго Рубэн, бо сказала: «Бо ўбачыў ГОСПАД гора маё, бо цяпер будзе кахаць мяне муж мой».
I сталася, калі жыў Ізраіль у зямлі той, пайшоў Рубэн, і лёг з Більгай, наложніцай бацькі свайго. I пачуў [пра гэта] Ізраіль. I было сыноў Якуба дванаццаць.
I вось імёны сыноў Ізраіля, што прыйшлі ў Эгіпет: Якуб і сыны ягоныя. Першародны Якуба Рубэн.
I сказаў Язэп бацьку свайму: «Ня гэтак, ойча мой, бо гэта першародны. Палажы правіцу тваю на галаву ягоную».
Сыны Рубэна, першароднага Ізраіля, бо ён — першародны, але як ён зганьбіў ложак бацькі свайго, першародзтва ягонае аддадзена сынам Язэпа, сына Ізраіля, хоць яны ня лічацца першароднымі.
Сыноў Рубэна, першароднага Ізраіля, паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою,
Рубэн, першародны Ізраіля. Сыны Рубэна: Ханох, ад якога сям'я Ханоха, і Пальлю, ад якога сям'я Пальлю,
Сына зьненавіджанай прызнае першародным і дасьць яму з усяго, што мае, падвойную частку, бо ён ёсьць пачатак сілы ягонай, і яму належыць права першародзтва.
А на гары Эваль для праклінаньня будуць стаяць Рубэн, Гад, Асэр, Завулён, Дан і Нэфталі.
Няхай жыве Рубэн і няхай не памірае, і няхай будзе [нейкі] лік сьмяротных [людзей] ягоных».
І анёлу Ляадыкейскае царквы напішы: “Гэта кажа Амэн, Сьведка верны і праўдзівы, Начальнік стварэньня Божага: