I сказаў Якуб: «Не, прашу, калі я знайшоў ласку ў вачах тваіх, прыймі дар мой з рукі маёй, бо я, убачыўшы аблічча тваё, быццам убачыў аблічча Божае, і ты меў ласку да мяне.
БЫЦЦЁ 43:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў ім Ізраіль, бацька іхні: «Калі так, тады зрабіце вось што: вазьміце пладоў зямлі ў мяхі вашыя і занясіце гэтаму чалавеку дар, трохі бальзаму, і трохі мёду, і пахошчы, і ладан, і фісташкі, і мігдалы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ізраіль, бацька іхні, сказаў ім: калі так, дык вось што зрабеце: вазьмеце з сабою пладоў зямлі гэтай, і занясеце ў дарунак чалавеку таму крыху бальзаму і крыху мёду, стыраксы і ладану, фісташкаў і мандальных арэхаў; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады бацька іх, Ізраэль, сказаў ім: «Калі так трэба, рабіце, што хочаце; вазьміце найлепшых пладоў зямлі ў посудах сваіх і занясіце як дары таму чалавеку крыху пахкай жывіцы, мёду, трагаканту і ладану, тэрэбінітавых фісташак і міндальных арэхаў. |
I сказаў Якуб: «Не, прашу, калі я знайшоў ласку ў вачах тваіх, прыймі дар мой з рукі маёй, бо я, убачыўшы аблічча тваё, быццам убачыў аблічча Божае, і ты меў ласку да мяне.
I селі яны есьці хлеб, і ўзьнялі вочы свае, і ўбачылі, і вось, караван Ізмаэльцаў ідзе з Гілеаду, і вярблюды іхныя нясуць пахошчы, бальзам і ладан, ідучы, каб завезьці гэта ў Эгіпет.
А Бог Усемагутны няхай дасьць вам ласку перад абліччам таго чалавека, і ён выпусьціць вам другога брата вашага і Бэн’яміна. А я, калі маю пазбыцца дзяцей, пазбудуся».
I ўзялі мужы гэтыя дары свае, і срэбра падвойнае ўзялі ў рукі свае, і Бэн’яміна, і ўсталі, і зыйшлі ў Эгіпет, і сталі перад Язэпам.
I яны прыгатавалі дары да прыходу Язэпа апоўдні, бо чулі, што там яны будуць есьці хлеб.
I прыйшоў Язэп у дом, і яны прынесьлі яму ў дом дары, якія ў руках іхніх, і пакланіліся яму да зямлі.
апрача таго, што прыходзіла праз падаткі ад гандляроў, і ад купцоў, і ад усіх валадароў Арабскіх, і ад намесьнікаў у зямлі [Ізраіля].
І кожны з іх прыносіў яму дары: посуд срэбны і посуд залаты, адзеньне, зброю, пахошчы, коней, мулаў кожны год.
«Запавет [ёсьць] паміж мною і табой, паміж бацькам маім і бацькам тваім. Вось, я пасылаю табе дары: срэбра і золата. Іідзі, парві запавет твой з Баашам, валадаром Ізраіля, і ён адыйдзе ад мяне».
І валодаў Салямон усімі валадарствамі ад ракі [Эўфрат] аж да зямлі Філістынцаў і аж да межаў Эгіпту. Яны прыносілі яму дары і служылі Салямону ўсе дні жыцьця ягонага.
І ўзяў Ахаз срэбра і золата, якое знаходзілася ў Доме ГОСПАДА і ў скарбніцы дому валадара, і паслаў як дар валадару Асірыі.
У той час Бэрадах-Баладан, сын Баладана, валадара Бабілону, паслаў лісты і падарункі Эзэкіі, бо ён пачуў, што Эзэкія быў хворы.
І сказаў валадар Хазаэлю: «Вазьмі ў рукі твае дары і ідзі насустрач чалавеку Божаму, і спытайся ГОСПАДА пра знак, кажучы: "Ці я ачуняю з хваробы гэтай?"»
«Ідзі, зьбяры ўсіх Юдэяў, якія знаходзяцца ў Шушане, і посьціце за мяне, і ня ешце і ня піце тры дні, ані ўдзень, ані ўначы; і я, і дзяўчаты мае будзем таксама посьціць, і тады я пайду да валадара, хоць гэта не паводле закону, і калі маю загінуць, дык загіну».
Валадары Таршышу і астравоў дары яму панясуць; валадары Шэвы і Сэвы прынясуць яму даніну.
Бо [нават] ярасьць чалавека будзе славіць Цябе, парэшткамі ярасьці Ты падпярэжашся.
I Я зыходжу, каб вызваліць яго з рукі Эгіпцянаў і вывесьці яго з зямлі гэтай у зямлю добрую і прасторную, у зямлю, якая цячэ малаком і мёдам, на месца Хананейцаў, і Хетаў, і Амарэяў, і Пэрэзэяў, і Хівеяў, і Евусэяў.
Шмат хто паніжаецца перад магнатам, і кожны сябруе з чалавекам, які [дае] падарункі.
Якое цудоўнае каханьне тваё, сястра мая нявеста, лепшае каханьне тваё, чым віно. А пах алейкаў тваіх [лепшы] за ўсе пахошчы.
Нард і шафран, [пахкі] трысьнёг і цынамон з усімі дрэвамі ладану, міра і альвасу і з усімі найлепшымі пахошчамі.
«Уцякай, любы мой, будзь падобны да сарны, да маладога аленя на гарах пахкіх дрэваў!»
Няўжо няма бальзаму ў Гілеадзе? Няўжо няма таго, хто лечыць? Дык чаму няма аздараўленьня для дачкі народу майго?
Сыны Дэдану вялі гандаль з табою, і шматлікія астравы гандлявалі з табою. Косьць слановую і дрэва гэбан прыносілі як даніну.
Юда і зямля Ізраіля вялі гандаль з табою, давалі за тавары твае пшаніцу з Мініту, слодычы, мёд, алей і бальзам.
Купцы з Шэвы і Рамы вялі гандаль з табою, давалі за тавары твае найлепшы бальзам, і ўсялякія каштоўныя камяні, і золата.
І Я сказаў вам: "Вы ўспадкаеміце зямлю іхнюю, і Я дам яе вам на ўласнасьць, зямлю, якая ацякае малаком і мёдам. Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які аддзяліў вас ад [іншых] народаў".
І цяпер прыймі дабраславенства гэтае, якое прынесла служка твая гаспадару свайму, і дай яго юнакам сваім, якія ходзяць разам з гаспадаром маім.
І сказаў Саўл слузе свайму: «Так, зойдзем. Але што падаруем мы чалавеку гэтаму? Хлеб скончыўся ў торбах нашых, а падарунка ня маем, які маглі б прынесьці чалавеку Божаму. Што мы маем?»