ІСАІ 64:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад вякоў не было чуваць, і да вуха не даходзіла, і вока ня бачыла Бога, акрамя Цябе, Які б зрабіў [гэта] тым, якія Яго чакаюць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо адвеку ня чулі, ня слухалі вухам, і ніякае вока ня бачыла іншага бога, акрамя Цябе, каб столькі зрабіў тым, што спадзяюцца на яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ад вякоў не дайшло, і вуха не чула, ані вока не аглядала па-за Табой Бога, Які б зрабіў [столькі] для тых, што спадзяюцца на Яго. |
Ад дзён бацькоў нашых аж да дня гэтага мы ў вялікай правіне; і за беззаконьні нашыя мы, валадары нашыя, сьвятары нашыя аддадзеныя ў руку валадароў земляў [гэтых] пад меч, у палон, на рабаваньне і на асаромленьне аблічча, як у дзень гэты.
няхай занямеюць вусны хлусьлівыя, якія кажуць дзёрзка супраць праведніка з пыхлівасьцю і пагардай!
І скажуць у той дзень: «Вось, Бог наш, Той, на Якога мы спадзяваліся, і Ён збавіў нас! Гэта ГОСПАД, на Якога мы спадзяваліся, будзем цешыцца і радавацца ў збаўленьні Ягоным!»
Дзеля гэтага чакае ГОСПАД, каб зьлітавацца над вамі, і дзеля гэтага Ён узьнімецца, каб зьлітавацца над вамі, бо ГОСПАД — Бог правасудзьдзя. Шчасьлівыя ўсе, якія на Яго спадзяюцца.
а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.
Бо памножыліся правіны нашыя перад Табою, і грахі нашыя сьведчаць супраць нас; бо правіны нашыя з намі, і беззаконьні нашыя мы ведаем.
Хто калі чуў пра такое? Хто бачыў падобнае? Ці нараджаецца зямля ў адзін дзень? Ці нараджаецца народ адным разам? Бо Сыён ледзь адчуў боль радзінаў і ўжо нарадзіў сыноў сваіх!
І цяпер, Госпадзе, Божа наш, Які вывеў народ Твой з зямлі Эгіпецкай рукою моцнаю і зрабіў Сабе імя, як у гэты дзень, мы саграшылі і ўчынілі беззаконьне.
Мы саграшылі і ўчынілі беззаконьне, і зрабілі нягодна, і збунтаваліся, і адступіліся ад прыказаньняў Тваіх і ад судоў Тваіх.
ГОСПАДЗЕ, сорам на абліччах у нас, у валадароў нашых, у князёў нашых, у бацькоў нашых, бо мы саграшылі супраць Цябе.
Усе яны распаленыя, як печ, і зьядаюць судзьдзяў сваіх. Усе валадары іхнія падаюць, няма сярод іх нікога, хто б клікаў да Мяне.
І Я расьсею іх паміж народамі, але ў [зямлі] далёкай яны будуць узгадваць Мяне, і будуць жыць з сынамі сваімі, і вернуцца.
Тады скажа Валадар тым, якія праваруч Яго: “Ідзіце, дабраслаўлёныя Айцом Маім, вазьміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад заснаваньня сьвету.
І вось, быў у Ерусаліме чалавек на імя Сымон. І быў ён чалавек праведны і пабожны, які чакаў пацяшэньня Ізраіля, і Дух Сьвяты быў на ім.
І, калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду ізноў, і вазьму вас да Сябе, каб і вы былі, дзе Я.
так што вы ня маеце нястачы ані ў якім дары, чакаючы адкрыцьця Госпада нашага Ісуса Хрыста,
і чакаць з неба Сына Ягонага, Якога Ён узьняў з мёртвых, Ісуса, Які выбаўляе нас ад гневу, што надыходзіць.
І, бясспрэчна, вялікая ёсьць таямніца пабожнасьці: Бог зьявіўся ў целе, апраўдаў Сябе ў Духу, зьявіў Сябе анёлам, абвешчаны ў народах, прыняты вераю ў сьвеце, узьнесены ў славе.
Але яны лепшага жадалі, гэта ёсьць нябеснага; дзеля гэтага Бог не саромеецца іх, каб іхнім Богам называцца, бо Ён падрыхтаваў ім горад.
Дык будзьце доўгацярплівымі, браты, да прыйсьця Госпада. Вось, земляроб чакае каштоўнага плоду зямлі, і дзеля яго доўгацярплівы, аж пакуль атрымае дождж раньні і позьні.
У гэтым любоў, што ня мы палюбілі Бога, але што Ён палюбіў нас і паслаў Сына Свайго як перамольваньне за грахі нашыя.