ІСАІ 31:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але Ён у мудрасьці Сваёй прыводзіць ліха і слова Свайго не адменіць. І Ён паўстане супраць дому бязбожнікаў і супраць дапамогі тых, якія робяць беззаконьне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але мудры Ён; і навядзе бедства, і не адменіць слоў Сваіх; паўстане супроць дома бязбожных і супроць дапамогі беззаконьнікам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Аднак жа Ён Сам, мудры, выклікае ліхоту, а слова Свайго не адменіць. Паўстане супраць дому ліхотнікаў ды супраць тых, хто чыняць дапамогу злачынству. |
Гора табе, народ грэшны, народ, абцяжараны беззаконьнем, насеньне ліхадзейскае, сыны сапсутасьці! Вы пакінулі ГОСПАДА, пагардзілі Сьвятым Ізраіля, павярнуліся сьпінай [да Яго].
Ты ня будзеш далучаны да іх у магіле, бо ты загубіў зямлю тваю, пазабіваў народ твой. Ня будзе ўзгадвацца на вякі насеньне злачынцаў.
А рэшта ліку лучнікаў, волатаў сыноў Кедару, будзе малая, бо ГОСПАД, Бог Ізраіля, прамовіў!»
І адкрыў у вушы мае ГОСПАД Магуцьцяў: «Ня будзе адпушчана вам беззаконьне гэтае аж пакуль не памраце, кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў».
Бо паўстане ГОСПАД, як на гары Перацым, як у даліне ў Гібэоне, будзе Ён гневацца, каб учыніць справу Сваю, дзіўную справу Сваю, каб выканаць работу Сваю, незвычайную работу Сваю.
Гэта таксама выйшла ад ГОСПАДА Магуцьцяў, Ён даў цудоўную раду, і вялікая мудрасьць Ягоная.
Эгіпет надарма і марна [абяцае] дапамогу. Дзеля гэтага Я назваў яго “Рагаў, які ні на што няздатны”.
Бо Эгіпет — чалавек, а ня Бог; і коні іхнія — гэта цела, а ня дух! І ГОСПАД узьніме руку Сваю, і спатыкнецца той, які дапамагае, і ўпадзе той, якому дапамагаюць, і ўсе яны разам загінуць.
Бо дурань прамаўляе недарэчнасьці, а сэрца ягонае ўчыняе беззаконьне, каб рабіць нягоднае і гаварыць блюзьнерства супраць ГОСПАДА, каб душу галоднага пазбавіць [хлеба] і ня даць пітва спрагнёнаму.
Я ўкшталтаваў сьвятло і стварыў цемру, раблю мір і ствараю ліхоту. Я — ГОСПАД, Які робіць усё гэта».
Дзеля гэтага Госпад ня будзе радавацца дзеля юнакоў ягоных, і над сіротамі ягонымі і ўдовамі ягонымі ня зьлітуецца, бо ўсе — крывадушнікі і ліхотнікі, і ўсе вусны гавораць глупства. Пры ўсім гэтым не адвярнуўся [ад іх] гнеў Ягоны, і яшчэ выцягнутая рука Ягоная.
Ён зрабіў зямлю моцай Сваёй, умацаваў сьвет мудрасьцю Сваёй, і розумам Сваім расьцягнуў неба.
Хто ня будзе баяцца Цябе, Валадару народаў? Бо Табе належыць [гэта], бо паміж усіх мудрацоў народаў і паміж усіх валадарстваў іхніх няма такога як Ты!
І Ярэмія ўзяў іншы скрутак, і даў яго Баруху, сыну Нэрыі, пісару, і той напісаў на ім з вуснаў Ярэміі ўсе словы кнігі, якую спаліў Егаякім, валадар Юды. І было дададзена да іх яшчэ шмат падобных словаў.
І даведаюцца ўсе жыхары Эгіпту, што Я — ГОСПАД, бо яны былі апорай з чароту для дому Ізраіля.
Калі трубіць у горадзе рог, хіба не дрыжаць людзі? Хіба бывае якое ліха ў горадзе, і ГОСПАД не ўчыніў [яго]?
Дзеля гэтага чакайце Мяне, кажа ГОСПАД, у дзень, калі Я паўстану, каб [узяць] здабычу, бо на суд Мой Я зьбяру народы, зграмаджу валадарствы, каб выліць на іх абурэньне Маё, увесь жар гневу Майго, бо агнём рэўнасьці Маёй будзе праглынута ўся зямля.
Толькі словы Мае і пастановы Мае, якія Я загадаў слугам Маім прарокам, ці не дасягалі бацькоў вашых? І яны навярнуліся, і сказалі: “Як ГОСПАД Магуцьцяў думаў зрабіць нам паводле шляхоў нашых і паводле ўчынкаў нашых, так і зрабіў нам”».
І было, калі вырушаў Каўчэг [у дарогу], Майсей казаў: «Паўстань, ГОСПАДЗЕ, і няхай разьбягуцца ворагі Твае, і няхай паўцякаюць тыя, што ненавідзяць Цябе, перад абліччам Тваім».
Бог — гэта не чалавек, каб Ён падманваў, і ня сын чалавечы, каб памыляўся. Ці ж Ён кажа і ня робіць? Ці ж Ён прамовіў і ня споўніў?
Але як спраўдзілася перад вамі ўсякае добрае слова, якое прамаўляў да вас ГОСПАД, Бог ваш, так навядзе ГОСПАД на вас усе тыя ліхія словы, пакуль ня вынішчыць вас з гэтай добрай зямлі, якую даў вам ГОСПАД, Бог ваш.
адзінаму мудраму Богу, Збаўцу нашаму, праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага, слава і веліч, сіла і ўлада цяпер і на ўсе вякі. Амэн.
Не памнажайце словаў фанабэрыстых. Няхай спыніцца пыхлівасьць вуснаў вашых, бо ГОСПАД ёсьць Бог [усякіх] ведаў, Ён судзіць усе ўчынкі.