Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛІКІ 10:35 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

35 І было, калі вырушаў Каўчэг [у дарогу], Майсей казаў: «Паўстань, ГОСПАДЗЕ, і няхай разьбягуцца ворагі Твае, і няхай паўцякаюць тыя, што ненавідзяць Цябе, перад абліччам Тваім».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

35 Калі падымаўся каўчэг у дарогу, Майсей казаў: паўстань, Госпадзе, і рассыплюцца ворагі Твае, і пабягуць ад аблічча Твайго ненавісьнікі Твае!

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

35 Калі ўздымаўся каўчэг, Майсей казаў: «Паўстань, Госпадзе, і хай рассеюцца непрыяцелі Твае, і хай уцякаюць ад аблічча Твайго тыя, што ненавідзяць Цябе».

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 10:35
10 Крыжаваныя спасылкі  

Абудзіся, абудзіся! Апраніся ў магутнасьць, рамяно ГОСПАДА! Прабудзіся, як у дні старадаўнія, як у пакаленьнях [мінулых] вякоў. Ці ж ня Ты — Той, Які пасек Рагава, прабіў цмока?


Паўстань, ГОСПАДЗЕ, у месца супачынку Твайго, Ты і каўчэг моцы Тваёй!


Калі Я вывастру меч Мой бліскучы і рука Мая выканае прысуд, Я адпомшчу ворагам Маім, і тым, якія ненавідзяць Мяне, Я аднагароджу.


і аднагароджвае тым, якія ненавідзяць Яго, так, каб зьні­шчыць іх, і безадкладна адплочвае тым, якія ненавідзяць Яго.


І вярнуўся народ у табар, і старшыні Ізраіля сказалі: «Чаму ўдарыў сёньня нас ГОСПАД у баі з Філістынцамі? Давайце прынясем з Шыло Каўчэг Запавету ГОСПАДА, і няхай ён будзе сярод нас, каб ратаваць нас ад рук ворагаў нашых».


Бо не назаўсёды забыты будзе бедны, надзея прыгнечаных ня згіне навекі.


Хто за мяне супраць злачынцаў паўстане? Хто заступіцца за мяне супраць тых, што робяць злачынства?


Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Збаў мяне, Божа мой! Бо Ты даў ворагам маім па сківіцах, Ты скрышыў зубы бязбожнікаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы