ІСАІ 2:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і на ўсе кедры Лібану, гонкія і ўзьнёслыя, і на ўсе дубы Башану, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і на ўсе кедры Ліванскія, высокія і выносныя, і на ўсе дубы Васанскія, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і на ўсе кедры Лібана, гонкія і высокія, і на ўсе дубы Басана, |
Нават кіпарысы і кедры лібанскія радуюцца дзеля цябе, [кажучы]: “Калі ты зьлёг, ніхто не прыходзіць сьсякаць нас”.
Сумуе, марнее зямля, Лібан асаромлены і зьвяў, Шарон стаўся як стэп, Башан і Кармэль павысыхалі.
Праз рукі слугаў тваіх ты зьневажаў Госпада і казаў: “З мноствам калясьніцаў маіх я ўзыйшоў на горы высокія, на схілы Лібану, і выразаў гонкія кедры ягоныя, і найпрыгажэйшыя кіпарысы ягоныя, і дайшоў аж да вяршыняў ягоных, у нетры садоў ягоных.
з дубоў Башанскіх зрабілі вёслы твае, паклад твой зрабілі з косьці слановай, з самшыта з астравоў Кіттым.