І адказаў Ільля, і сказаў пяцідзясятніку: «Калі я — чалавек Божы, няхай зыйдзе агонь з неба і спаліць цябе і пяцядзясят [чалавек] тваіх!» І зыйшоў агонь з неба, і спаліў яго і пяцьдзясят [чалавек] ягоных.
ЁВА 38:35 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці можаш паслаць бліскавіцы, і ці пойдуць яны, і ці скажуць табе: “Вось мы!” Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці можаш пасылаць маланкі, і ці пойдуць яны і ці скажуць табе: вось мы? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці пашлеш ты бліскавіцы, і ці пойдуць яны і скажуць табе: “Мы тут”? |
І адказаў Ільля, і сказаў пяцідзясятніку: «Калі я — чалавек Божы, няхай зыйдзе агонь з неба і спаліць цябе і пяцядзясят [чалавек] тваіх!» І зыйшоў агонь з неба, і спаліў яго і пяцьдзясят [чалавек] ягоных.
Вось, агонь зыйшоў з неба, і спаліў абодвух папярэдніх пяцідзясятнікаў разам з пяцідзесяцьцю іхнімі. Але цяпер няхай будзе каштоўная душа мая ў вачах тваіх».
I сказаў яму Майсей: «Як толькі выйду з гораду, выцягну далоні свае да ГОСПАДА; грымоты спыняцца і граду больш ня будзе, каб ты ведаў, што ГОСПАДАВА зямля.
І пачуў я голас Госпада, кажучы: «Каго Мне паслаць? Хто пойдзе дзеля Нас?» І я сказаў: «Вось я, пашлі мяне».
Я адкрыўся тым, якія не пыталіся пра Мяне, Я знойдзены тымі, якія не шукалі Мяне. Я казаў: «Вось Я, вось Я!» да народу, які ня клікаў імя Маё.
І сталася, што народ наракаў, і кепска [гэта было] ў вушах ГОСПАДА. І пачуў гэта ГОСПАД, і разгневаўся, і ўзгарэўся на іх агонь ГОСПАДА, і зьнішчыў крайнюю частку табара.
І выйшаў агонь ад ГОСПАДА, і спаліў дзьвесьце пяцьдзясят чалавек, якія ахвяроўвалі кадзіла.