ЁВА 37:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Пад усім небам Ён пускае яго, і бляск Ягоны — аж да краю зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пад усім небам раскаты Ягоныя, і бляск Ягоны - да краёў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Праз усе нябёсы Ён коціць яго, і бляск яго аж да краю зямлі. |
І асьвятляе яно ўсё кругом паводле волі Ягонай, каб рабіць усё, што загадае Ён на абліччы сусьвету.
За ім грыміць голас, грыміць голас велічы Ягонай, і Ён не спыняе яго, пакуль ня будзе пачуты голас Яго.
І Ён падыме знак для народаў, і зьбярэ выгнанцаў Ізраіля, і пазьбірае расьцярушаньне Юды з чатырох канцоў зямлі.
Бо, як бліскавіца выходзіць з усходу і сьвеціць да захаду, так будзе і прыйсьце Сына Чалавечага.
І адчынілася бажніца Божая ў небе, і зьявіўся каўчэг запавету Ягонага ў бажніцы Ягонай; і сталіся маланкі, і галасы, і грымоты, і землятрус, і град вялікі.