ЁВА 21:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто такі Усемагутны, каб служыць Яму, і што Ён нам дапаможа, калі будзем маліць Яго?” Біблія (пераклад В. Сёмухі) што нам Усеўладны, каб слугаваць Яму? і якая карысьць хінуцца да Яго? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто такі Усемагутны, каб мы служылі Яму, і што нам за карысць, калі б мы памаліліся Яму?” |
Што за карысьць Усемагутнаму, калі ты праведны, або што Яму дасьць, калі шлях твой беззаганны?
Дык ці-ж зусім надарма я захоўваў у чыстасьці сэрца маё і абмываў у нявіннасьці рукі мае,
І сказаў фараон: «Хто такі ГОСПАД, каб я паслухаў голасу Ягонага адпусьціць Ізраіля? Я ня ведаю ГОСПАДА і таксама Ізраіля не адпушчу».
каб я, насыціўшыся, ня выракся Цябе і не сказаў: «Хто ГОСПАД?», або каб, зьбяднеўшы, ня стаў красьці і ганьбіць імя Бога майго.
Саступіце з дарогі, зыйдзіце са сьцежкі, прыбярыце ад аблічча нашага Сьвятога Ізраіля».
Не прамаўляў Я патаемна ў цёмным закутку зямлі, не казаў Я насеньню Якуба: «Дарэмна вы шукаеце Мяне». Я — ГОСПАД, Які гаворыць пра праведнасьць, абвяшчае справядлівасьць.
На пашах сваіх яны насыціліся; яны насыціліся, і ўзганарылася сэрца іхняе, і яны забыліся пра Мяне.
Вы казалі: «Марнае служэньне Богу, і якая карысьць, што мы захоўвалі загады Ягоныя і што хадзілі ў жалобе перад абліччам ГОСПАДА Магуцьцяў?
Да сёньня вы нічога не прасілі ў імя Маё. Прасіце, і атрымаеце, каб радасьць вашая была поўная.