І цяпер пракляты ты ад зямлі, якая адчыніла вусны свае прыняць кроў брата твайго з рукі тваёй.
ЁВА 16:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) О, зямля! Не закрый крыві маёй, і няхай лямант мой не замаўчыць у табе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зямля! не закрый маёй крыві, і хай ня будзе месца енку майму. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) О зямля! Не закрый крыві маёй, і хай крык мой не знойдзе ў табе месца, дзе б сціх. |
І цяпер пракляты ты ад зямлі, якая адчыніла вусны свае прыняць кроў брата твайго з рукі тваёй.
і не закрый беззаконьня іхняга, і грэх іхні няхай ня будзе выцерты перад абліччам Тваім, бо яны зьняважылі [Цябе] перад тымі, што будуюць.
Няхай дойдзе галашэньне маё да аблічча Твайго, ГОСПАДЗЕ! Паводле слова Твайго дай мне разуменьне.
Калі вы выцягваеце рукі, Я адварочваю вочы Мае ад вас, і нават калі павялічыце малітвы вашыя, ня выслухаю, бо рукі вашыя ў крыві.
Бо вось, ГОСПАД выходзіць з месца Свайго, каб наведаць беззаконьне жыхароў зямлі, [кожнага] з іх. І зямля адкрые кроў, [пралітую] на ёй, і не схавае больш забітых сваіх.
Бо кроў ягоная ў сярэдзіне яго, ён разьліў яе на голай скале, ня выліў яе на зямлю, каб прыкрыць яе пылам.