І калясьніца з Эгіпту, прывезеная і вывезеная, каштавала шэсьцьсот [сыкляў] срэбра, а конь — сто пяцьдзясят. Такім чынам праз рукі іхнія прадавалася ўсё гэта ўсім валадарам Хетаў і валадарам Сірыі.
4 ЦАРСТВАЎ 7:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсталі яны, і ўцяклі ў поцемках, і пакінулі намёты свае, коней сваіх і аслоў сваіх у табары, як былі, і ратавалі душы свае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўсталі і пабеглі на досьвітку, і пакінулі намёты свае, і коней сваіх, і аслоў сваіх, увесь табар, як ён быў, і пабеглі, ратуючыся. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык ускочылі яны і ўцяклі ў поцемках, і пакінулі свае палаткі, і коней, і аслоў, і лагер, як быў, і ўцяклі, ратуючы сваё жыццё. |
І калясьніца з Эгіпту, прывезеная і вывезеная, каштавала шэсьцьсот [сыкляў] срэбра, а конь — сто пяцьдзясят. Такім чынам праз рукі іхнія прадавалася ўсё гэта ўсім валадарам Хетаў і валадарам Сірыі.
І перамаглі яны тых, што [ішлі] супраць іх. І Сірыйцы пачалі ўцякаць, а Ізраільцяне гналі іх. І Бэн-Гадад, валадар Сірыі, уцёк на кані з коньнікамі.
У той дзень выкіне чалавек кратам і кажанам ідалаў сваіх срэбных і ідалаў сваіх залатых, якія зрабіў сабе, каб пакланяцца ім,
каб праз дзьве нязьменныя рэчы, у якіх Богу хлусіць немагчыма, вялікае пацяшэньне мелі мы, якія прыбеглі ўхапіцца за надзею, што перад намі ляжыць,
І стаяў кожны на месцы сваім вакол табару, а ў-ва ўсім табары пачалі бегаць і крычаць, і кінуліся ўцякаць.
І ахапіў страх табар у полі і ўвесь народ; варта і аддзелы, што ішлі, каб пустошыць, аслупянелі. І задрыжэла зямля, і ахапіў іх страх вялікі.