І сказаў ГОСПАД Салямону: «За тое, што ты [зрабіў] гэтае і не захаваў запавету Майго і пастановаў Маіх, якія Я загадаў табе, Я, забіраючы, забяру валадараньне ад цябе і аддам яго слузе твайму.
4 ЦАРСТВАЎ 17:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І адкінулі яны пастановы Ягоныя і запавет Ягоны, які Ён заключыў з бацькамі іхнімі, і сьведчаньне Ягонае, якім Ён сьведчыў ім, і ішлі за марнасьцямі і гідотаю, і ўсьлед за народамі, якія навокал іх, пра якіх загадаў ім ГОСПАД, каб не рабілі так, як яны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пагарджалі пастановамі Яго, і запаветам Ягоным, які Ён заключыў з бацькамі іхнімі, і адкрыцьцямі Ягонымі, якімі Ён перасьцерагаў іх, і пайшлі сьледам марнасьці і змарнаваліся, і сьледам народаў навакольных, пра якіх Гасподзь наказваў ім, каб не рабілі так, як яны, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І адкінулі яны прыказанні Яго і запавет, які Ён заключыў з бацькамі іх, і сведчанні, якімі Ён звязаў іх, і пайшлі за марнасцямі і агіднасцю, і пайшлі за народамі, якія былі навокал іх, пра якіх загадаў ім Госпад, каб не рабілі яны так, як тыя рабілі. |
І сказаў ГОСПАД Салямону: «За тое, што ты [зрабіў] гэтае і не захаваў запавету Майго і пастановаў Маіх, якія Я загадаў табе, Я, забіраючы, забяру валадараньне ад цябе і аддам яго слузе твайму.
з прычыны ўсіх грахоў Баашы і грахоў Элы, сына ягонага, якімі яны самі грашылі і якімі ўводзілі ў грэх Ізраіля, гневаючы ГОСПАДА, Бога Ізраіля, марнасьцямі сваімі.
і хадзілі паводле звычаю народаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля, і паводле звычаю валадароў Ізраіля, якія рабілі [брыдоты].
І Ён пасылаў да іх прарокаў, каб навярнуць іх да ГОСПАДА, і яны сьведчылі супраць іх, але яны не зважалі.
І рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА паводле ўсіх брыдотаў тых народаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.
І зьвёў Манаса Юду і жыхароў Ерусаліму, каб рабілі горш за народы, якіх ГОСПАД выгубіў перад абліччам сыноў Ізраіля!
І яны сталі непаслухмяныя, і збунтаваліся супраць Цябе, і закінулі Закон Твой за плечы свае, і забівалі прарокаў Тваіх, якія папярэджвалі іх, каб навярнуць іх да Цябе, і рабілі блюзьнерствы вялікія.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Як доўга будзеце адмаўляцца захоўваць прыказаньні Мае і законы Мае?
Гэта кажа ГОСПАД. Што благога знайшлі ў-ва Мне бацькі вашыя, што адыйшлі ад Мяне і пайшлі за марнотай, і самі сталіся марнасьцю.
Не такі запавет, які Я заключыў з бацькамі іхнімі ў дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпецкай. Той запавет Мой яны парушылі, хоць Я быў Гаспадаром іхнім, кажа ГОСПАД.
І ня мог ГОСПАД больш зносіць ліхоцьце ўчынкаў вашых і брыдоты, якія вы чынілі. І сталася зямля вашая руінаю, пустэчаю і праклёнам, без жыхароў, як [бачыце гэта] сёньня.
За тое, што вы кадзілі і што грашылі супраць ГОСПАДА, і ня слухалі голасу ГОСПАДА, і не хадзілі паводле Закону Ягонага, паводле прыказаньняў Ягоных і паводле сьведчаньняў Ягоных, спаткала вас гэткае ліха, як [бачыце гэта] сёньня».
І Я пасылаў да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, устаючы ўначы і пасылаючы, і кажучы: “Не рабіце, прашу, рэчаў, якія Я ненавіджу!”
Навошта вы гнявіце Мяне ўчынкамі рук вашых, калі кадзіце багам чужым у зямлі Эгіпецкай, куды вы прыйшлі, каб там пасяліцца, каб былі вы зьнішчаныя і каб сталіся праклёнам і пасьмешышчам для ўсіх народаў зямлі?
але вы ня слухалі Мяне, і не прыхілілі вуха сваё, і зрабілі цьвёрдым карак свой, і сталіся горшымі, чым бацькі вашыя”.
Мудрыя будуць асаромлены, спалоханы і злоўлены. Вось, яны адкінулі слова ГОСПАДА, навошта ім мудрасьць?
«Сыне чалавечы, ты жывеш сярод дому бунтаўнікоў, які [мае] вочы, каб бачыць, а ня бачыць; і [мае] вушы, каб чуць, а ня чуе, бо гэта дом бунтаўнікоў.
і сказаў мне: «Сыне чалавечы, Я пасылаю цябе да сыноў Ізраіля, да народу бунтаўнікоў, якія бунтуюцца супраць Мяне; яны і бацькі іхнія выступаюць супраць Мяне да дня сёньняшняга.
калі пагардзіце пастановамі Маімі, і ня будзеце зважаць на прысуды Мае, і ня будзеце выконваць усіх прыказаньняў Маіх, і будзеце парушаць запавет Мой,
Калі млела душа мая ў-ва мне, я ўзгадаў ГОСПАДА, і малітва мая прыйшла да Цябе, да сьвятой сьвятыні Тваёй.
Дык адносна ежы, ахвяраванай ідалам, мы ведаем, што ідал у сьвеце — нішто, і што няма іншага Бога, акрамя Аднаго.
Няхай ня знойдзецца ў цябе той, хто сына свайго або дачку праводзіць праз агонь, ці глядзіць на аблокі, ці займаецца варажбой ці чараваньнем,
І скажуць усе народы: “За што ГОСПАД зрабіў так зямлі гэтай? Чаму такі вялікі жар гневу Ягонага?”
Яны ўзбудзілі рэўнасьць Маю тым, што ня [ёсьць] богам, марнасьцямі сваімі раздражнілі Мяне; і Я ўзбуджу рэўнасьць іхнюю тым, што ня [ёсьць] народам, народам дурным раздражню іх.
Не адварочвайцеся [ад Яго] і не хадзіце за марнасьцямі, якія не дапамогуць вам і ня выратуюць вас, бо яны — марнасьць.