Дом, які валадар Салямон будаваў для ГОСПАДА, меў шэсьцьдзясят локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і трыццаць локцяў вышыні.
3 ЦАРСТВАЎ 6:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) У чатырыста восемдзясятым годзе пасьля выхаду Ізраілю з зямлі Эгіпецкай, у чацьвёртым годзе валадараньня Салямона над Ізраілем, у месяцы Зіў, значыць другім месяцы, пачаў [Салямон] будаваць Дом ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У чатырыста васьмідзясятым годзе пасьля выхаду сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай, на чацьвёртым годзе цараваньня Саламона над Ізраілем, у месяцы Зіф, які ёсьць другі месяц, пачаў ён будаваць храм Госпаду. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У чатырыста васьмідзесятым годзе па выхадзе ізраэльцаў з зямлі Егіпецкай, на чацвёрты год царавання Саламона над Ізраэлем, у месяцы Зіў, — гэта другі месяц, — пачаў ён будаваць дом Госпаду. |
Дом, які валадар Салямон будаваў для ГОСПАДА, меў шэсьцьдзясят локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і трыццаць локцяў вышыні.
І дай Салямону, сыну майму, сэрца шчырае, каб захоўваў прыказаньні Твае, сьведчаньні Твае і пастановы Твае, і выканаў усё, і пабудаваў будыніну, якую я падрыхтаваў».
Ёханан нарадзіў Азарыю, таго, які быў сьвятаром у сьвятыні, якую пабудаваў Салямон у Ерусаліме.
І гэта падмурак, які заклаў Салямон для будаўніцтва Дому Божага: даўжыня — шэсьцьдзясят локцяў, і шырыня паводле меры старадаўняй дваццаць локцяў;
І яны так адказалі нам, кажучы: “Мы — слугі Бога неба і зямлі, і будуем Дом, які быў пабудаваны шмат гадоў таму, і вялікі валадар у Ізраілі будаваў яго і скончыў [будаўніцтва].
І пабудаваў Ён як [пад неба] высокую сьвятыню Сваю; і як зямлю заснаваў яе на вякі.
I сталася па заканчэньні чатырыста трыццаці гадоў, што ў гэтым самы дзень выйшла ўсё войска ГОСПАДА з зямлі Эгіпецкай.
I сталася, што ў той самы дзень ГОСПАД вывеў сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай паводле дружынаў іхніх.
І ён увёў мяне ў сьвятыню, і зьмераў філяры, і [было] шэсьць локцяў з аднаго боку і шэсьць локцяў з другога боку, шырыня намёту.
Узыйдзіце на гару, і вазіце дрэва, і будуйце Дом [Божы]; і Я буду спагадаць яму, і ўслаўлюся, кажа ГОСПАД.
І далёкія прыйдуць, і будуць будаваць сьвятыню ГОСПАДА; і вы даведаецеся, што ГОСПАД Магуцьцяў паслаў мяне да вас. І гэта станецца, калі вы слуханьнем слухаць будзеце голас ГОСПАДА, Бога вашага».
І прамовіў ГОСПАД да Майсея ў пустыні Сынай у Намёце Спатканьня ў першы дзень другога месяца, у другім годзе пасьля выхаду з Эгіпту, кажучы:
Або вы ня ведаеце, што цела вашае ёсьць бажніца Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і што вы не свае?
Ці якая лучнасьць у бажніцы Божай з ідаламі? Бо вы — бажніца Бога Жывога, як сказаў Бог: «Буду жыць у іх і буду хадзіць з імі; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам».
укарэненыя і збудаваныя ў Ім, і сьцьверджаныя ў веры, як вы былі навучаныя, багацеючы ў ёй з падзякаю.
А Хрыстос, Першасьвятар будучага дабра, прыйшоўшы праз вялікшы і дасканалейшы намёт, не рукамі зроблены, гэта значыць, не такога стварэньня,
і самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, сьвятарства сьвятое, каб узносіць духоўныя ахвяры, адпаведныя Богу, праз Ісуса Хрыста.
Ізраіль жыве ў Хешбоне і ў ваколіцах ягоных, і ў Араэры і ў ваколіцах ягоных, і ў-ва ўсіх гарадах каля Арнону ўжо трыста гадоў. Чаму ў той час вы ня выгналі іх?