І радзіўся валадар, і зрабіў двух залатых быкоў і сказаў [народу]: «Далёка для вас хадзіць у Ерусалім! Вось бог твой, Ізраілю, які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай».
2 ЛЕТАПІСАЎ 11:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і прызначылі ў сябе сьвятароў для ўзгоркаў і для казлоў, і для быкоў, якіх ён зрабіў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і паставіў у сябе жрацоў да вышыняў, і да казлоў і да цялят, якіх ён зрабіў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён сам сабе паставіў святароў узгоркаў, і дэманаў, і цялят, якіх зрабіў. |
І радзіўся валадар, і зрабіў двух залатых быкоў і сказаў [народу]: «Далёка для вас хадзіць у Ерусалім! Вось бог твой, Ізраілю, які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай».
І паставіў ён сьвятыню на ўзгорку, і паставіў сьвятарамі [звычайных] людзей, якія не былі сынамі Левія.
Пасьля ўсяго гэтага Ерабаам не зьвярнуў з ліхога шляху свайго, і паставіў са [звычайных] людзей сьвятароў для ўзгоркаў. Хто толькі хацеў, таго пасьвячала рука ягоная, і той ставаўся сьвятаром для ўзгоркаў.
і рабіў ты горш за ўсіх, якія былі перад табой, і пайшоў, і зрабіў сабе багоў чужых і [ідалаў] літых, каб гнявіць Мяне, а Мяне адкінуў за плечы свае,
І цяпер вы кажаце, што вытрымаеце перад абліччам валадарства ГОСПАДА, [якое] ў руцэ сыноў Давіда, і вас вялікае мноства, і з вамі быкі залатыя, якіх Ерабаам зрабіў для вас як багоў.
Ці ж ня вы выгналі сьвятароў ГОСПАДА, сыноў Аарона, і лявітаў, і нарабілі для сябе сьвятароў, як [робяць] народы земляў [гэтых]? Кожны, хто прыходзіць, каб напоўніць руку сваю, з цялём, маладым бычком і з сямёма баранамі, становіцца сьвятаром для таго, хто ня ёсьць Богам.
I вярнуўся Майсей да ГОСПАДА, і сказаў: «Прашу, саграшыў народ гэты грэхам вялікім, і зрабілі сабе багоў залатых.
А цяпер павялічваюць грэх і робяць сабе літыя выявы са срэбра свайго, ідалаў паводле разуменьня свайго. Гэта ўсё ў іх выраб разьбярскі. Яны кажуць: «Людзі, якія складаюць ахвяры, няхай цалуюць цяля».
Ужо ня будуць складаць ахвяраў для казлоў, з якімі распусьнічалі. Гэта будзе ім пастанова вечная для пакаленьняў іхніх”.
Яны складалі ахвяры дэманам, а ня Богу, [пакланяліся] багам, якіх ня ведалі, [багам] новым, якія нядаўна зьявіліся, якім не пакланяліся бацькі іхнія.
А Дух выразна кажа, што ў апошнія часы некаторыя адыйдуць ад веры, зважаючы на духаў падманлівых і вучэньні дэманавы,
бо гэта — духі дэманаў, якія чыняць знакі, якія зыходзяць на валадароў зямлі і ўсяго сусьвету, каб сабраць іх на вайну ў той дзень вялікі Бога Усеўладнага.