Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЛЕТАПІСАЎ 10:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І валадар адказаў ім сувора, і адкінуў валадар Рэхабаам раду старшыняў [народу],

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Тады цар адказваў ім сурова, бо пакінуў цар Раваам параду старэйшын, і казаў ім па парадзе маладых людзей так:

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ды адказаў цар ім грозна, пакінуўшы параду старэйшын;

Глядзіце раздзел



2 ЛЕТАПІСАЎ 10:13
11 Крыжаваныя спасылкі  

«Гаварыў гэты чалавек, пан зямлі той, з намі сувора, і меў нас за шпегаў у зямлі той.


I ўбачыў Язэп братоў сваіх, і пазнаў іх, і ўдаваў, што ён чужы ім, і размаўляў з імі сувора, і сказаў ім: «Адкуль вы прыйшлі?» I яны сказалі: «З зямлі Ханаан, каб купіць харчоў».


І прыйшоў Ерабаам і ўвесь народ да Рэхабаама на трэці дзень, як гаварыў валадар, кажучы: «Вярніцеся да мяне на трэці дзень».


і прамовіў да іх паводле рады юнакоў, кажучы: «Бацька мой зрабіў цяжкім ярмо вашае, а я дадам да яго; бацька мой караў вас пугамі, а я [буду караць] скарпіёнамі».


Але ён адкінуў раду старшыняў, якую яны радзілі яму, і радзіўся ў юнакоў, якія расьлі разам з ім, стоячы перад абліччам ягоным,


I сказаў [Майсею] фараон: «Ідзі ад мяне! Сьцеражыся, каб ты ня бачыў больш аблічча маё, бо ў той дзень, калі ты ўбачыш аблічча маё, памрэш».


Лагодны адказ адхіляе ярасьць, а слова абразьлівае выклікае гнеў.


Бедны гаворыць, умольваючы, а багаты адказвае груба.


Перастань, сыне мой, слухаць настаўленьні, якія адводзяць ад словаў веданьня.