І Дух агарнуў Амасаю, галаву трыццаці, [і ён сказаў]: «Супакой табе, Давідзе, і з табою, сыне Есэя! Супакой табе і супакой памочніку твайму, бо дапамагае табе Бог твой». І прыняў іх Давід, і паставіў іх на чале аддзелаў.
2 КАРЫНФЯНАЎ 8:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) ды ня толькі, як мы спадзяваліся, але яны аддалі сябе спачатку Госпаду, і нам паводле волі Божай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ня толькі тое, на што мы спадзяваліся, але яны аддалі саміх сябе найперш Госпаду, потым і нам з волі Божае; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І яны звыш нашага спадзявання ахвяравалі сябе саміх найперш Госпаду, а затым нам па волі Божай. |
І Дух агарнуў Амасаю, галаву трыццаці, [і ён сказаў]: «Супакой табе, Давідзе, і з табою, сыне Есэя! Супакой табе і супакой памочніку твайму, бо дапамагае табе Бог твой». І прыняў іх Давід, і паставіў іх на чале аддзелаў.
Таксама ў Юдзе была рука Божая, што дала ім адно сэрца, каб выканаць загад валадара і князёў, паводле слова ГОСПАДА.
Цяпер не рабіце цьвёрдымі каркі вашыя, як бацькі вашыя, дайце руку ГОСПАДУ, і прыходзьце ў сьвятыню Ягоную, якую Ён асьвяціў на вякі; і служыце ГОСПАДУ, Богу вашаму, і Ён адверне ад вас полымя гневу Свайго.
Бо вось запавет, які Я заключу з домам Ізраіля пасьля дзён тых, кажа ГОСПАД. Я разьмяшчу Закон Мой у нутры іхнім, і ў сэрцы іхнім напішу яго, і буду для іх Богам, а яны будуць для Мяне народам.
І Я правяду гэтую трэцюю [частку] праз агонь, і ачышчу іх, як ачышчаюць срэбра, і выспрабую іх, як выпрабоўваюць золата. Ён будзе клікаць імя Маё, і Я адкажу яму і скажу: «Гэта народ Мой», і ён скажа: «ГОСПАД — [гэта] Бог мой!»
Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,
І не аддавайце грэху члены вашыя як зброю няправеднасьці, але аддайце сябе Богу як ажыўшых з мёртвых, і члены вашыя [аддайце] Богу як зброю праведнасьці.
Бо мы не саміх сябе абвяшчаем, але Хрыста Ісуса, Госпада; а мы — слугі вашыя дзеля Ісуса.
Таму я аддаю яго ГОСПАДУ на ўсе дні; колькі будзе жыць, ён аддадзены для ГОСПАДА». І пакланіліся там ГОСПАДУ.