І сказаў яму Давід: «Як ты адважыўся падняць руку тваю і забіць памазанца ГОСПАДАВАГА?»
1 ЦАРСТВАЎ 24:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але потым задрыжэла сэрца Давіда, што ён адрэзаў крысо плашча Саўла, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але пасьля гэтага забалела на сэрцы ў Давіда, што ён адрэзаў край ад вопраткі Саўла. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Потым задрыжэла сэрца Давіда, што адрэзаў крысо плашча Саўлавага, |
І сказаў яму Давід: «Як ты адважыўся падняць руку тваю і забіць памазанца ГОСПАДАВАГА?»
І задрыжэла сэрца Давіда пасьля таго, як ён палічыў народ, і сказаў Давід ГОСПАДУ: «Цяжка саграшыў я гэтым учынкам. І цяпер, ГОСПАДЗЕ, прашу, даруй віну слугі твайго, бо вельмі я неразумна зрабіў».
І Набот сказаў Ахаву: «Барані мяне ГОСПАД, каб я аддаў спадчыну бацькоў маіх табе».
А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых, дабраслаўляйце тых, якія праклінаюць вас, рабіце дабро тым, якія ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас і перасьледуюць вас,
Глядзіце, каб ніхто нікому не аддаваў ліхам за ліха, але заўсёды імкніцеся да дабра і адзін для аднаго, і для ўсіх.
Вось, я стаю перад вамі. Абвінавачвайце мяне перад ГОСПАДАМ і перад памазанцам Ягоным, можа, узяў я ў каго вала або асла, можа, каго пакрыўдзіў або каго прыгнятаў, а можа, ад каго ўзяў хабар, каб заплюшчыць вочы на справу ягоную? Калі так, аднагараджуся вам».
і ён сказаў людзям сваім: «Няхай даруе мне ГОСПАД, каб я зрабіў такую рэч гаспадару майму, памазанцу ГОСПАДАВУ, каб выцягнуў руку маю на яго, бо ён — памазанец ГОСПАДАЎ».