І ён устаў, і ўвайшоў у дом, і [юнак] выліў алей на галаву ягоную, і сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я памазваю цябе на валадара для народу ГОСПАДА, для Ізраіля.
1 ЦАРСТВАЎ 2:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) ГОСПАД робіць бедным і багатым, паніжае і ўзвышае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гасподзь робіць жабраком і ўзбагачае, прыніжае і ўзвышае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Госпад робіць бедным і багатым, робіць пакорлівым і ўзвышае; |
І ён устаў, і ўвайшоў у дом, і [юнак] выліў алей на галаву ягоную, і сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я памазваю цябе на валадара для народу ГОСПАДА, для Ізраіля.
І багацьце, і слава — ад Цябе, і Ты пануеш над усім; і ў руцэ Тваёй сіла і моц; і ў руцэ Тваёй узьвялічыць і ўмацаваць усё.
І было ў Эзэкіі багацьця і славы вельмі шмат; і ён зрабіў сабе скарбніцу на срэбра і золата, і на камяні каштоўныя, і на пахошчы, і на шчыты, і на ўсялякія рэчы каштоўныя,
І пабудаваў ён сабе гарады, і статкаў авечак і валоў [меў ён] мноства, бо даў яму Бог маёмасьць вельмі вялікую.
і сказаў: «Голы я выйшаў з улоньня маці маёй, і голы вярнуся туды. ГОСПАД даў, і ГОСПАД забраў. Няхай будзе імя ГОСПАДА дабраслаўлёным!»
Бо дзень ГОСПАДА Магуцьцяў [прыйдзе] на ўсё ганарыстае і пыхлівае, і на ўсіх пыхліўцаў, каб упакорыліся,
І даведаюцца ўсе дрэвы палявыя, што Я — ГОСПАД, Які панізіў дрэва высокае і ўзвысіў дрэва нізкае, Які высушыў дрэва зялёнае і зазеляніў дрэва ссохлае. Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта] і зрабіў”».