4 ЦАРСТВАЎ 4:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яна ж пайшла і сказала пра гэта чалавеку Божаму. І ён сказаў ёй: «Ідзі, прадай алей і вярні доўг пазычальніку свайму; а ты і сыны твае жывіце з таго, што засталося». Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшла яна, і паведаміла чалавеку Божаму, а ён сказаў ёй: «Ідзі, прадай алей і вярні доўг пазычальніку твайму. А ты і сыны твае жывіце з таго, што засталося». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшла яна і пераказала чалавеку Божаму. Ён сказаў: ідзі, прадай алей і сплаці пазыку тваю; а што застанецца, тым будзеш жыць з сынамі тваімі. |
Яна ж пайшла, і паклала яго ў ложак чалавека Божага, і замкнула за сабой дзверы, і, выйшаўшы,
Сказала яна мужу свайму: «Я пераканана, што чалавек Божы, які часта праходзіць каля нас, ёсць святы.
Такім чынам, чалавек Божы пасылаў да цара Ізраэля, каб сказаць яму: «Сцеражыся пераходзіць у тым месцы, бо там у засадзе заляглі сірыйцы».
Урэшце, браты, што толькі ёсць праўдзівае, што толькі сумленнае, што толькі справядлівае, што толькі чыстае, што толькі любае, што толькі добрай славы, ці якая цнота, ці што пахвальнае, – тое майце на думцы.
ды каб дастойна адносіліся вы да тых, якія жывуць звонку, і каб ні ў чым не мелі нястачы.