Бэнадад паслухаў цара Асу і паслаў кіраўнікоў войскаў сваіх у гарады Ізраэля; напалі яны на Агіён, і Дан, і Абэл-Маім і на ўсе склады гарадоў Нэфталі.
4 ЦАРСТВАЎ 16:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ён паслухаў яго. Бо прыйшоў цар асірыйцаў у Дамаск, і знішчыў яго, і жыхароў яго перасяліў у Кір; а Разіна забіў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І паслухаў яго валадар Асірыі, і прыйшоў валадар Асірыі ў Дамаск, і здабыў яго, і перасяліў яго ў Кір, і Рэцына забіў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслухаўся яго цар Асірыйскі; і пайшоў цар Асірыйскі ў Дамаск і ўзяў яго, і перасяліў жыхароў яго ў Кір, а Рэцына аддаў сьмерці. |
Бэнадад паслухаў цара Асу і паслаў кіраўнікоў войскаў сваіх у гарады Ізраэля; напалі яны на Агіён, і Дан, і Абэл-Маім і на ўсе склады гарадоў Нэфталі.
Бо Ахаз, абрабаваўшы дом Госпада і палац цара і кіраўнікоў, паднёс падарункі цару асірыйцаў, але гэта яму не дапамагло.
І аддаў яго Госпад, Бог яго, у рукі цара Сірыі, які пабіў яго і многіх ад яго ўзяў у палон ды павёў у Дамаск. Ён таксама быў выдадзены ў рукі цара Ізраэля ды паражоны быў вялікаю плягаю.
Ці ж і Каркаміс не такі, як Халан, а Арпад ці ж не такі, як Эмат? Ці ж і Дамаск не такі, як Самарыя?
Прадказанне Дамаску. «Вось жа, Дамаск перастане быць горадам і станецца кучай руінаў.
Бо перш чым навучыцца Дзіця адкідаць ліхоцце, а выбіраць дабро, будзе спустошана зямля, двух цароў якой ты збаяўся.
«Цагліны разваліліся — дык адбудуем з часанага каменя; сікаморы ссечаны — дык заменім кедрамі!»
«Ці ж вы, сыны Ізраэля, не такія Мне, як сыны этыёпцы? — кажа Госпад. — Ці ж не Я вывеў Ізраэля з зямлі Егіпецкай і філістынцаў — з Кафтора, і сірыйцаў — з Кіра?