Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 28:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 І аддаў яго Госпад, Бог яго, у рукі цара Сірыі, які пабіў яго і многіх ад яго ўзяў у палон ды павёў у Дамаск. Ён таксама быў выдадзены ў рукі цара Ізраэля ды паражоны быў вялікаю плягаю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 І аддаў яго ГОСПАД, Бог ягоны, у рукі валадара Сірыі, і яны пабілі яго, і ўзялі ў яго ў палон шмат палонных, і завялі ў Дамаск. І таксама ў руку валадара Ізраіля ён быў адда­дзены, і той ударыў яго пара­зай вялікаю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 І аддаў яго Гасподзь Бог ягоны ў руку цара Сірыйцаў, і яны пабілі яго і ўзялі ў яго шмат палонных і завялі ў Дамаск. Таксама і ў руку цара Ізраільскага быў аддадзены ён, і той учыніў яму вялікае паражэньне.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 28:5
11 Крыжаваныя спасылкі  

І хоць войска сірыйскае ўвайшло ў малой колькасці ваяроў, Госпад, аднак, аддаў у рукі іх вельмі вялікае войска, таму што адвярнуліся ад Госпада, Бога бацькоў сваіх; і над Ёасам таксама правялі яны ганебны суд.


Вось, бацькі нашы загінулі ад мечаў, сыны нашы, і дочкі нашы, і жонкі трапілі ў палон дзеля гэтага злачынства.


Дзеля таго навёў на іх кіраўнікоў войска цара асірыйцаў; і яны Манасу закавалі ў кайданы, і, звязанага ланцугамі, павялі ў Бабілон.


Навёў бо на іх цара халдэяў, і мечам ён забіў іх юнакоў у доме свяцілішча іх, і не пашкадаваў ані юнака, ані дзяўчыны, ані старца, ані сівой галавы, але ўсіх аддаў у яго рукі.


Ёакім меў дваццаць пяць гадоў, калі стаў царом, ды адзінаццаць гадоў цараваў у Ерузаліме; і дапускаўся ліха перад Госпадам, Богам сваім.


І сталася ў дні Ахаза, сына Ёатама, сына Озіі, цара Юдэйскага, пайшоў Разін, цар Сірыйскі, і Фацэй, сын Рамэліі, цар Ізраэльскі, на Ерузалім, каб ваяваць супраць яго; і не змаглі здабыць яго.


“Нападзём на Юду, напалохаем яе, далучым яе да сябе і паставім у ёй царом сына Табээля!”


перш чым ганьба твая не была адкрытая? Падобна як яна, так і ты цяпер стала пасмешышчам для дачок Сірыі і для ўсіх, хто кругом цябе жыве, для дачок філістынскіх, якія пагарджаюць табою.


Дык разгневаўся Госпад на Ізраэль і аддаў яго ў рукі рабаўнікоў, якія яго рабавалі, і аддаў яго ў рукі ворагаў, якія жылі вакол, і яны ўжо не маглі выстаяць перад ворагам сваім;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы