Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 21:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Такім чынам, прыйшоў Ахаб у свой дом сумны і разгневаны дзеля таго, што сказаў яму Набот з Езрагэля, кажучы: «Не дам табе спадчыны бацькоў маіх». І, лёгшы на ложак свой, адвярнуўся тварам да сцяны, і не еў хлеба.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І прыйшоў Ахаў дадому сумны і загневаны з прычыны таго слова, якое прамовіў да яго Набот з Езрээлю, які сказаў: «Ня дам табе спадчыны бацькоў маіх». І лёг ён на ложак свой, і адвярнуў аблічча сваё, і ня еў хлеба.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І прыйшоў Ахаў дамоў устрывожаны і засмучаны тым словам, якое сказаў яму Навутэй Ізрэельцянін, кажучы: не аддам табе спадчыны бацькоў маіх. І лёг на пасьцель сваю, і адвярнуў твар свой, і хлеба ня еў.

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 21:4
21 Крыжаваныя спасылкі  

І так мучыўся гэтым Амнон, што аж захварэў з-за кахання да сваёй сястры Тамар, бо, паколькі была яна яшчэ дзяўчынай, Амнону здавалася цяжкім учыніць з ёю штосьці непрыстойнае.


Ён запытаўся ў яго: «Царэвічу, чаму ты так худзееш з дня на дзень? Чаму не хочаш мне расказаць пра гэта?» І Амнон сказаў яму: «Я кахаю Тамар, сястру Абсалома, брата майго».


І пайшоў цар Ізраэля ў дом свой сумны і разгневаны, і прыбыў у Самарыю.


А пасля сталася гэта. Набот з Езрагэля меў вінаграднік у Езрагэлі побач з палацам Ахаба, цара Самарыі.


Набот адказаў яму: «Хай будзе ласкавы да мяне Госпад, каб я не аддаў табе спадчыну бацькоў маіх».


І прыйшла да яго Езабэль, жонка яго, і спытала ў яго: «Што здарылася, чаму засумавала душа твая? І чаму ты не ясі хлеба?»


І хаця ўсё гэта ў мяне будзе, я лічу, што ў мяне нічога няма, пакуль буду бачыць Мардахэя юдэя, які сядзіць пры царскай браме».


Бо бязглуздага забівае гняўлівасць, а неразумнага губіць зайздрасць.


Лепш бачыць вачамі, чым марна імкнуцца за жаданнямі; але і гэта марнасць і турбаванне духа.


І грызла Ёну згрызота вялікая, і гневаўся ён.


А Госпад сказаў: «Ці ты думаеш, што справядліва гневаешся?»


І калі сонца ўзышло, загадаў Бог усходняму гарачаму ветру, і сонца стала пячы галаву Ёнаву так, што той самлеў, і прасіў для душы сваёй, каб памерці, і казаў: «Лепш мне памерці, чым жыць».


Дык сказаў Бог Ёну: «Ці справядліва ты гневаешся з прычыны гэтага плюшчавага куста?» І ён адказаў: «Вельмі гневаюся я, аж да смерці».


і не давайце месца д’яблу.


Спакушаецца кожны сваёй пажадлівасцю, захоплены яе прывабнасцю.


Ён адмовіўся і казаў: «Не буду есці». А паслугачы яго і жанчына тая ўпрошвалі яго; і ён, нарэшце, паслухаўшы слоў іх, падняўся з зямлі і сеў на ложку.