І пахавалі яго, і галасіў над ім увесь Ізраэль паводле слова Госпада, якое Ён сказаў праз паслугача Свайго, прарока Ахію.
3 ЦАРСТВАЎ 16:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І знішчыў Замбры ўвесь род Баасы паводле слова Госпада, як Ён прадказаў Баасе праз Егу, прарока, Біблія (пераклад А.Бокуна) І зьнішчыў Зімры ўвесь дом Баашы паводле слова ГОСПАДА, якое Ён прамовіў пра Баашу праз Егу прарока Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён прагнаў блудадзеяў зь зямлі і адкінуў усе ідалы, якіх зрабілі бацькі ягоныя, |
І пахавалі яго, і галасіў над ім увесь Ізраэль паводле слова Госпада, якое Ён сказаў праз паслугача Свайго, прарока Ахію.
Я адкіну дом Баасы і зраблю з домам тваім тое, што зрабіў з домам Ерабаама, сына Набата.
Але прамовіў Госпад праз прарока Егу, сына Ханані, супраць Баасы і дому яго дзеля ўсякага зла, якога дапусціўся ён перад Госпадам, гневаючы Яго ўчынкамі рук сваіх, каб здарылася з ім так, як з домам Ерабаама, бо ён загубіў яго.
Мука ў збане не канчалася і алей у пасудзіне не змяншаўся паводле слова Госпада, якое Ён сказаў праз Іллю.
Ён вярнуў межы Ізраэля ад уваходу ў Эмат і аж да мора Арабы па слове Госпада, Бога Ізраэля, якое сказаў Ён праз паслугача Свайго Ёну, сына Амаці, прарока, які быў з Гет-Хефэра.
І не паслухаў ён просьбы народа. Бо было воляй Божай, каб споўнілася слова Яго, якое сказаў праз руку Ахіі Сіланіта да Ерабаама, сына Набата.
Насустрач яму выбег Егу, сын Ханані Прадракальніка, і сказаў яму: «Бязбожніку ты даеш дапамогу і з тымі, што ненавідзяць Госпада, распачынаеш сяброўства, — і таму сапраўды заслужыў ты гнеў Госпада;
А астатнія дзеянні Язафата, першыя і апошнія, запісаны ў словах Егу, сына Ханані, якія ўнесены ў кнігі цароў Ізраэля.
Ногі сабе адсякае і робіць шкоду сабе той, хто пасылае вестку з дапамогай бязглуздага.