Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 12:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І не паслухаў цар народа, бо так быў настроены Госпадам, каб споўнілася слова Яго, якое Госпад сказаў праз Ахію з Сіло Ерабааму, сыну Набата.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І не паслухаў валадар народу, бо гэта было вызначана ГОС­ПАДАМ, каб споўнілася слова, якое ГОСПАД прамовіў праз Ахію з Шыло Ерабааму, сыну Навата.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І не паслухаўся цар народу, бо так наканавана было Госпадам, каб спраўдзілася слова Ягонае, якое прамовіў Гасподзь праз Ахію Сіламяніна Еравааму, сыну Наватаваму.

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 12:15
27 Крыжаваныя спасылкі  

Адказалі Лабан і Бэтуэль: «Ад Госпада выйшла слова; мы не можам сказаць па-за воляй Яго што іншае табе.


І Абсалом і ўсе ізраэльцы сказалі: «Лепшая парада Хусая арахейца, чым парада Ахітатэла». Бо Госпад вырашыў адхіліць лепшую параду Ахітатэла, каб навёў Госпад на Абсалома няшчасце.


Тады сказаў Госпад Саламону: «За тое, што ты зрабіў гэта і не захаваў запавету Майго і загадаў Маіх, якія Я даў табе, Я забяру царства тваё ад цябе і аддам яго паслугачу твайму.


“Гэта кажа Госпад: “Не выходзьце і не ваюйце супраць братоў вашых, сыноў Ізраэля; хай кожны вяртаецца ў дом свой; бо ад Мяне гэта сталася”». Яны паслухаліся слова Госпадава і вярнуліся назад, як загадаў ім Госпад.


Такім чынам, вось, Госпад даў цяпер духа хлусні ў вусны ўсіх тваіх прарокаў, якія тут знаходзяцца, і Госпад сказаў супраць цябе благое».


Дык ведайце цяпер, што нішто не прапала са слоў Госпада, якія выказаў Ён супраць дому Ахаба, і Госпад здзейсніў тое, што сказаў праз паслугача Свайго Іллю».


І, вярнуўшыся, расказалі пра гэта яму. І сказаў Егу: «Такое было слова Госпада, якое Ён сказаў праз паслугача Свайго Іллю з Тэсбы, кажучы: “На полі Езрагэль сабакі будуць есці цела Езабэлі;


І не паслухаў ён просьбы народа. Бо было воляй Божай, каб споўнілася слова Яго, якое сказаў праз руку Ахіі Сіланіта да Ерабаама, сына Набата.


Але воляй Божай было супраць Ахазіі, каб ён наведаў Ярама; і калі ён прыбыў, то разам з Ярамам пайшоў супраць Егу, сына Намсі, якога Госпад намасціў на цара, каб ён знішчыў дом Ахаба.


І калі ён гэта яму казаў, той адказаў яму: «Ці ж мы зрабілі цябе дарадчыкам цара? Перастань! Каб не забіў я цябе!» І перастаў прарок, сказаўшы: «Але я ведаю, што рашыў Бог забіць цябе, бо ты зрабіў такое і не паслухаў маёй парады».


Але Амазія не пажадаў выслухаць, таму што воляй Госпада было, каб быў ён аддадзены ў рукі ворагаў дзеля культу шанавання багоў Эдома.


Бо ў вуснах іх няма праўды, сэрца іх — пастка, горла іх — магіла адкрытая, робяць ліслівымі яны языкі свае.


Ці ж калі затрубіць труба ў горадзе, народ не палохаецца? І калі будзе ў горадзе бяда, ці не Госпад гэта дапусціў?


Яго вось, Які паводле вызначанага рашэння і наканавання Божага быў выдадзены, вы, рукамі беззаконных прыбіўшы цвікамі, забілі,


Але я цяпер ведаю, браты, што гэта вы зрабілі па няведанні, як і начальнікі вашы;


каб здзейсніць тое, чаму рука і рада Твая прызначылі стацца.


Але цар Хесебона Сэгон не захацеў дазволіць нам прайсці праз яго [зямлю], бо закамяніў яму дух Госпад, Бог твой, і сэрца яго зрабіў упорыстым, каб быў ён аддадзены ў рукі твае, як гэта і сталася сёння.


Бацькі ж яго не ведалі, што гэта справа Госпада і што Ён шукае прычыны выступіць супраць філістынцаў. Бо ў той час філістынцы валадарылі над Ізраэлем.


А Слава Ізраэля не хлусіць і не раскайваецца; бо гэта не чалавек, каб раскайвацца».