Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 11:39 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і, акрамя таго, вынішчу нашчадкаў Давіда, але не на ўсе дні”».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І Я пакараю нашчадкаў Давіда, але не на ўсе дні”».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і ўпакору Я род Давідаў за гэта, але не на ўсе дні.

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 11:39
18 Крыжаваныя спасылкі  

Усе мы памром, і мы — быццам вада, разлітая на зямлі, якую немагчыма сабраць; аднак Бог не хоча загубіць душу, але, разважаючы, Ён думае аб тым, каб зусім не загінуў той, хто быў адкінуты.


а сыну яго Я пакіну адно пакаленне, каб заставаўся светач Давіда, паслугача Майго, перад абліччам Маім ва ўсе дні ў горадзе Ерузаліме, які Я выбраў, каб прабывала там імя Маё.


Такім чынам, калі ты будзеш слухацца ва ўсім, што Я загадаю табе, і будзеш хадзіць шляхамі Маімі, і будзеш рабіць, што справядліва ў вачах Маіх, пільнуючы прыказанні Мае і загады, як рабіў Давід, паслугач Мой, Я буду з табой і збудую табе дом моцны, як пабудаваў Давіду, і перадам табе Ізраэль,


Такім чынам, Саламон хацеў забіць Ерабаама, які ўстаў і ўцёк у Егіпет да Сэсака, цара Егіпецкага, і быў у Егіпце аж да смерці Саламона.


Такім чынам, увесь Ізраэль, бачачы, што цар не хоча іх слухаць, у адказ сказаў яму: «Якая нам частка ў Давіда або якая спадчына ў сыне Ясэя? Ізраэлю, разыходзьцеся ў палаткі свае! Цяпер, Давід, глядзі на дом свой!» І разышоўся Ізраэль па палатках сваіх.


і адарваў царства ад дому Давіда, і даў яго табе, і ты не быў верны, як паслугач Мой, Давід, які пільнаваў прыказанні Мае і хадзіў за Мною ўсім сэрцам сваім, чынячы толькі добрае ў вачах Маіх,


Дзеля таго дасць вам Сам Госпад знак. Вось жа, Дзева панясе ва ўлонні і народзіць Сына, і назавуць імя Яго: Імануэль.


Вялікае будзе Яго валадаранне, і не будзе канца супакою на пасадзе Давіда, і над Яго царствам, каб Ён умацаваў яго і ўгрунтаваў на законе і справядлівасці адгэтуль і навечна: руплівае апекаванне Госпада Магуццяў учыніць гэта.


сёння нарадзіўся вам Збаўца, Які ёсць Хрыстос Госпад, у горадзе Давіда.


Пайшоў таксама і Язэп з Галілеі, з горада Назарэта, у Юдэю, у Давідаў горад, які называўся Бэтлехэм, таму што быў з дому і роду Давідава,