2 ЦАРСТВАЎ 7:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Натан сказаў цару: «Ідзі, зрабі ўсё, што маеш у сэрцы сваім, бо Госпад з табою». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Натан Давіду: «Усё, што ў сэрцы тваім, рабі, бо ГОСПАД з табою». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І казаў Натан цару: усё, што ў цябе на сэрцы, ідзі, рабі, бо Гасподзь з табою. |
Але Садок, святар, і Баная, сын Ёяды, і Натан, прарок, і Сямэй, і Рэй, і моцнае войска Давіда не былі на баку Адоніі.
І, калі прыйшла яна на гару да чалавека Божага, абняла ногі яго, а Гэхазі падышоў, каб адпіхнуць яе, і сказаў яму чалавек Божы: «Пакінь яе, бо душа яе ў горы вялікім, а Госпад схаваў гэта ад мяне і не паведаміў мне».
і Давід сказаў Саламону: «Сыне мой, я хацеў сам пабудаваць дом імю Госпада, Бога майго,
І калі цар падняўся і стаў, ён казаў: «Слухайце мяне, браты мае і народзе мой! Задумаў я пабудаваць дом, у якім супачыў бы каўчэг прымірэння Госпада і падножжа для стопаў Бога нашага; і да пабудавання я ўсё прыгатаваў;
Дзеянні ж цара Давіда, першыя і апошнія, былі апісаны ў Кнізе Самуэля Прадракальніка ды ў Кнізе Натана Прарока і ў Кнізе Гада Прадракальніка,
Паставіў таксама левітаў у доме Госпада з цымбаламі, псалтэрыёнамі і цытрамі па распараджэнні Давіда і Гада, Прадракальніка цара, і прарока Натана; бо загад быў ад Госпада праз прарокаў Яго.
І намашчэнне, якое вы атрымалі ад Яго, трывае ў вас, і не трэба, каб вас хтосьці вучыў, бо самае Яго намашчэнне вучыць вас усяму, і яно праўдзівае, і няма ў ім хлусні, і як вас навучыла, так вы і трывайце ў ім.
Такім чынам, калі здзейсняцца для цябе ўсе гэтыя знакі, зрабі, што зможа рука твая, бо Госпад будзе з табою.
І збраяносец яго сказаў яму: «Рабі ўсё, што падабаецца душы тваёй. Ідзі, куды хочаш; я буду з табою, дзе пажадаеш».
І Госпад сказаў Самуэлю: «Не глядзі на твар яго, ані на высокі рост яго, бо Я яго не выбраў; Я не вырашаю так, як чалавек: бо чалавек бачыць яўнае, а Госпад бачыць сэрца».