Калі аб гэтым было паведамлена Давіду, ён сабраў увесь Ізраэль, і пераправіўся праз Ярдан, і прыбыў у Элам. І сірыйцы паставілі баявы строй супраць Давіда, і ваявалі з ім.
2 ЦАРСТВАЎ 10:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўцяклі сірыйцы перад Ізраэлем; і Давід знішчыў у сірыйцаў семсот калясніц і сорак тысяч вершнікаў. І забіў ён таксама Сабаха, кіраўніка войска, які там і памёр. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўцяклі Сірыйцы перад абліччам Ізраіля, і Давід выбіў у Сірыйцаў семсот калясьніцаў і сорак тысячаў вершнікаў. І забіў ён Шабаха, начальніка войска, і ён памёр там. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пабеглі Сірыйцы ад Ізраільцянаў. Давід зьнішчыў у Сірыйцаў сямсот калясьніц і сорак тысяч верхаўцоў; разьбіў і ваеначальніка Савака, які там і памёр. |
Калі аб гэтым было паведамлена Давіду, ён сабраў увесь Ізраэль, і пераправіўся праз Ярдан, і прыбыў у Элам. І сірыйцы паставілі баявы строй супраць Давіда, і ваявалі з ім.
І Давід, узяўшы ў яго тысячу семсот коннікаў і дваццаць тысяч пяхоты, падрэзаў сухажыллі ва ўсіх коней калясніц; а сабе пакінуў з іх сто калясніц.
Ён сабраў да сябе людзей і стаўся правадыром банды, калі Давід забіваў іх, яны пайшлі ў Дамаск, і там абжыліся, і панавалі ў Дамаску.
А сірыйцы ўцяклі перад ізраэльцамі, і Давід знішчыў сем тысяч калясніц сірыйскіх і сорак тысяч пехацінцаў, і Сабаха, камандзіра войска.
Спачніце і паглядзіце, што Я — Бог: буду ўзнесены Я між народамі і буду ўзнесены Я на зямлі.
Паўстае Бог, і рассейваюцца непрыяцелі Яго; і ўцякаюць ад аблічча Яго тыя, што ненавідзяць Яго.
і аддаў іх Госпад у рукі Явіна, цара Ханаана, які цараваў у Асоры. І кіраўніком войска ён меў Сісару, сам ён жыў у Гарасэт-Гагаіме.
А тут Барак, гонячыся за Сісарам, прыйшоў; і Ягэль выйшла да яго і сказала яму: «Хадзем, я пакажу табе чалавека, якога ты шукаеш». Ён, калі ўвайшоў да яе, убачыў Сісару, што ляжаў нежывы і з калком, убітым у скронь яго.
Левай рукой узяла калок, а правай — кавальскі молат; ударыла Сісару, прабіўшы ранаю галаву яго і моцна праламаўшы скронь.