Але і ўчора, і заўчора, калі Саўл быў царом над намі, ты выводзіў і прыводзіў назад Ізраэль. І Госпад сказаў табе: “Ты будзеш пасвіць народ Мой, Ізраэль, і ты будзеш кіраўніком над Ізраэлем”».
2 ЛЕТАПІСАЎ 1:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дай мне мудрасць і разважнасць, каб я ўваходзіў і выходзіў перад народам Тваім, бо хто можа годна судзіць гэты народ Твой, які настолькі вялікі?» Біблія (пераклад А.Бокуна) Дай мне цяпер мудрасьць і веданьне, каб я мог выходзіць і ўваходзіць перад народам гэтым, бо хто можа судзіць гэты народ Твой такі вялікі?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык цяпер дай мне мудрасьць і веданьне, каб я выходзіў перад народам гэтым і ўваходзіў, бо хто можа кіраваць гэтым народам Тваім вялікім? |
Але і ўчора, і заўчора, калі Саўл быў царом над намі, ты выводзіў і прыводзіў назад Ізраэль. І Госпад сказаў табе: “Ты будзеш пасвіць народ Мой, Ізраэль, і ты будзеш кіраўніком над Ізраэлем”».
Дык дай Свайму паслугачу сэрца мудрае, каб мог судзіць народ Твой і адрозніваць, што добрае, а што благое. Бо хто ж можа судзіць гэты шматлікі народ Твой?»
Хай дасць табе Госпад столькі разважнасці і розуму, каб мог ты валадарыць над Ізраэлем ды пільнаваць закон Госпада, Бога твайго;
Дай мне разуменне, і я буду выконваць закон Твой і пільнавацца яго ад усяго сэрца майго.
Рукі Твае стварылі мяне і аформілі мяне; дай мне разуменне, і я навучуся загадам Тваім.
Пачатак мудрасці: валодай мудрасцю і набывай разважлівасць ва ўсякай тваёй маёмасці.
і мог бы выступіць перад імі, выводзіць іх або ўводзіць, каб не стаў народ Госпадаў, як авечкі без пастуха».
для адных – водар смерці на смерць, а для другіх – водар жыцця на жыццё. І хто здатны на гэта?
Не таму, што мы самі маем здольнасць думаць нешта ад сябе, быццам з сябе, але гэта наша здольнасць ад Бога,
і сказаў ім: «Маю ўжо сёння сто дваццаць гадоў. Не магу больш выходзіць і ўваходзіць, хаця нават Госпад сказаў мне: “Не пяройдзеш ты Ярдан гэты”.
Калі ж каму з вас не хапае мудрасці, хай просіць яе ў Бога, Які дае ўсім шчодра і без дакораў, і будзе дадзена яму.